Информация о книге:
Аннотация:
Прайшло каля месяца з таго часу, як свет спасцігла катастрофа. Амаль усё чалавецтва таемна знікла. Прырода хварэе, а гарады павольна ператвараюцца ў пыл. Паліна была адной з тых, хто адчуў на сабе горыч усёй трагедыі. Не губляючы надзеі, што яе дачка жывая, яна ў адзіночку спрабавала супрацьстаяць зменам. Але пасля, дваццацічатырохгадовая напалоханая дзяўчына сустракае адважнага хлопца Мікалая. Яна даведваецца ад яго, што ёсць месца, якое прымае тых, хто выжыў. Натхнёная магчымасцю сустрэць там дачку, Паліна адпраўляецца з хлопцам у доўгі шлях. Цяжкая дарога адкрывае ім сур'ёзныя выпрабаванні новага свету. Страх, боль, кашмары, істоты – будуць рабіць замах на іх жыццё. Ці зможа Паліна ўбачыць яшчэ сваю дачку? І ці існуе на самой справе тое бяспечнае, загадкавае месца, аб якім казаў Мікалай?