Алесь Карлюкевiч

Братэрства


Скачать книгу

знак даніны іх памяці напісаў спачатку нарыс, які надрукавалі ў часопісе «Маладосць», а пасля пры падтрымцы Леаніда Дайнекі выдаў у Мінску кнігу «Правафланговы камсамола».

      У часопісе «Нёман» супрацоўнічаў з Міхасём Стральцовым, Кастусём Тарасавым.

      – Ведаю, што на вашым рабочым стале кніга пра Сімяона Полацкага… Як хутка прыйдзе яна да чытача?

      – «Узвышанае і зямное» – так называецца тэлефільм, які арганічна ўпісаўся ў серыял «Народ, издревле нам родной». Зрабілі мы яго з Юрыем Елхавым па маім сцэнарыі, у аснове – рукапіс кнігі пра Сімяона Полацкага. Зацікавіць чыноўнікаў ад культуры ў фінансавай падтрымцы выдавецкага праекта, які складаецца з маёй кнігі, напісанай у лепшых традыцыях серыі «ЖЗЛ», і зборніка пропаведзей Сімяона Полацкага «Обед душевный», не ўдалося. На навуковую канферэнцыю ў Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік да 380-годдзя С. Полацкага ні нашы, ні вашы народныя выбраннікі ад Саюзнага парламента, ні прадстаўнікі міністэрстваў не з’явіліся. Не дужа ўважліва паставіліся да ўдзельнікаў канферэнцыі і СМІ. Сур’ёзна непакоюся, што і зборнік дакладаў і паведамленняў вядомых вучоных, даследчыкаў жыцця і дзейнасці Сімяона Полацкага не будзе выдадзены. У ім змешчаны і мой артыкул «Свет ёсць кніга». Па сваім сумным вопыце ведаю, наколькі цяжка знайсці ў Беларусі выдаўца, а тым болей мецэната ці арганізацыю, якія выдаткуюць матэрыяльную дапамогу. Знойдуцца такія – нізкі ім паклон…

      Можна падумаць, што расійскія і беларускія чытачы, студэнты ўніверсітэтаў, у тым ліку і ў Полацку, маюць у сваім распараджэнні шмат літаратуры, прысвечанай працам асветніка.

      – Якія творчыя асобы зараз хвалююць гістарычнага пісьменніка Барыса Косціна?

      – Тэма Айчыннай вайны 1812 года… Поруч з воінамі рускага рэгулярнага войска мужна змагаліся з непрыяцелем беларускія партызаны, сыны Беларусі былі ў палках Гродзенскім гусарскім, Полацкім, Віцебскім, Магілёўскім і другіх. Я шмат гадоў біў у літаўры адносна таго, што перш чым узнаўляць нешта новае, неабходна аднавіць старое. У 1935 годзе кувалды вандалаў прайшліся па велічавых манументах у Полацку і Клясціцах, устаноўленых на месцах крывавых бітваў, прыроўненых да Барадзінскай.

      У Расіі 2012 год па ўказе Прэзідэнта адзначаўся на дзяржаўным узроўні. Вось бы нам, нашчадкам ратнай славы, сабрацца ў Полацку каля адроджанага манумента і ва ўвесь голас грымнуць: «Гром победы, раздавайся!». Мая кніга з такою назвай выйшла ў Санкт-Пецярбургу восем год таму, а самая запаветная мара – зрабіць тэлесерыял па ёй. Загадваць не буду, але прабіваць праект на ўзроўні Саюзнай дзяржавы імкнуся. Дзясяткі піцерцаў паклалі галовы на беларускай зямлі. Дык няўжо мы гатовыя так лёгка гэта забыць?..

      – Грамадзянскай мужнасці, настойлівасці вам, Барыс Акімавіч, і сіл у адстойванні праўдзівых гістарычных прыярытэтаў. Дзякуй за гутарку!

      «Рудзенск зрабіў мяне пісьменнікам…»

      Быў час, што з дня ў дзень, з раніцы ў раніцу мы сустракаліся