Юры Несцярэнка

Звычайны шоу-бізнес (зборнік)


Скачать книгу

Ліа Фэндэр вы рашыў выкарыстаць назву новай ступені інфармацыйных тэхналогій – «Telecaster». Што адпавядае словаспалучэнню «той, хто распаўсюджвае тэлехвалі». Пазней гэты вядомы канструктар электрагітар прыдумаў назву «Stratocaster» для сваёй наступнай распрацоўкі.

      Як дзіўна ўсё пераплятаецца ў гэтым свеце – значна пазней я адыграў шмат блюзавых канцэртаў менавіта на «стратах». А бацька ўжо ў сталым узросце ўспамінаў, што далучыўся да сапраўднай таямніцы перадачы і прыёму тэлехваляў на вялікія адлегласці, калі наладзіў своеасаблівы фізіка-біятэхнічны ланцужок: крыніца энергіі – прымач тэлехваляў – аператар, кіраўнік працэсу. Лічы, сапраўдны «тэлекастэр».

      Сага пра школу музыкі

      Я ні ў якім выпадку не паэт і ні ў якім выпадку не музыкант. Дзесяць стагоддзяў таму гэта не падзялялася, і я не бачу нагоды, каб падзяляць гэта сёння…

Б. Г.

      Саксафаніст Мат Густафсан заплюшчыў вочы, паднёс інструмент да вуснаў і знерухомеў, нібыта шукаючы патрэбную хвалю, на якой павінна пачацца музыка. У святле пражэктараў ягоная адзінокая постаць на аграмаднай сцэне выглядала загадкава і вымушала чакаць чагосьці цікавага, нязвыклага, неверагоднага. Перапоўненая зала сталічнай філармоніі ўважліва чакала. Зорка скандынаўскага фрыджазу раптам напружыўся, згарбаціўся, прысеў і, рэзка выпрастаўшыся, выдаў першы гук. Гэта не была музычная нота. Гэта быў сіп з пераходам у віск. Потым сіпатыя гукі пасыпаліся бязглуздымі, неўпарадкаванымі плынямі. Яны лу пілі па свядомасці, і здавалася, што галоўнай мэтай вядомага саксафаніста і яго інструмента было выдаваць любыя гукі, акрамя тых, што за доўгую гісторыю станаўлення сучаснай культуры стала прынята называць музычнымі. Ён хацеў здзівіць, хацеў паказаць нешта такое, чаго не паказвае ні хто, акрамя яго, хацеў шакіраваць, збіць са звычайнай хвалі ўспрымання музыкі. Увесь час карцела спытацца – чаго яму не хапала ў дзяцінстве, што ён страціў ці не паспеў набыць?..

      Школа, дзе выкладаюць, адпаведна, і вывучаюць, музы ку, магчыма, з’яўляецца адным з найцікавейшых вынаходніцтваў чалавечага грамадства ў перадачы пэўнага досведу. На пытанне «Якога менавіта?» звычайна адказваюць: «Культурнага». Але ж нам да сённяшняга часу так і не вядомы сапраўдныя таямніцы мелодыі, гармоніі і рытму. Як і на каго яны ўплываюць, хто і ў якой меры адчувае гэты ўплыў, а хто толькі памыляецца, думаючы, што адчувае? І самае галоўнае – якая інфармацыя перадаецца, адкуль і куды? З’яўляемся мы першапачатковымі стваральнікамі і адзінымі ды апошнімі спажыўцамі вынікаў гульні з рэзанансам гукавых хваляў ці толькі медыумамі, якія аднекуль атрымліваюць і перадаюць далей нешта такое, што закранае нас, магчыма, толькі на падсвядомым узроўні? Ці мелі старажытныя музыкі свае школы? Ці іхні сакральны досвед складаўся дзякуючы бесперапыннаму руху, бясконцай да розе, таму і звалі іх вандроўнымі? І што клікала іх у тую дарогу – прага да дзіўных прыгодаў ды неверагодных спатканняў ці неадольнае жаданне адкрыцця, звязанае