Коллектив авторов

Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)


Скачать книгу

а проста выйшла ў іншы пакой. Восень – жах, суцэльнае паміранне, чорная дзірка.

      Чакаю старасці. Напэўна, гэта і ёсць дэфініцыя «даросласці» – калі ўжо перастаеш уздыхаць: «Хачу быць дарослай!», а падазрона пазіраеш у люстэрка, вышукваючы першыя зморшчынкі. «Іра, у цябе ўжо адкрыліся поры на шчоках?» – «Так, даўно!» – «Слухай, а мо’ лёд дапамагае?» – «Нічога не дапамагае – мы ўжо старыя!» Тэлефонная размова. Мне – 22, Іры – 24.

      Чакаю Смерці. Уся мая шматгадзінная праца над сабою, шматгадовыя развагі, выпрацоўванне правільнага погляду на чалавечае існаванне, усе намаганні паверыць у вечную душу – усё касуецца ў адну хвіліну.

      У адно імгненне – ляжыш, спрабуеш заснуць – і раптам уяўляеш, што ты аднойчы знікнеш! Знікнеш – і ўсё! І куды? І яшчэ добра, калі перад гэтым не будзеш усведамляць свайго хуткага знікнення. Працінае жах, і ледзь трываеш да раніцы. Чакаеш гімна Роднае Дзяржавы – каб новы дзень забіў галаву лухтой, бязглуздзіцай, якая да наступнага сну адцягне цябе ад думкі пра немінучае знікненне.

      Божа мой, божа! Зірні долу, калі ласка! Ведаеш, чаго я, недасканалая, чакаю? Грошай – багата-багата грошай! Знайсці мех з грашыма. Выйграць у казіно мільён баксаў. Каб адным махам вызваліць сябе ледзь не ад усіх чаканняў – грамадскага транспарту, добрага надвор’я, старасці ды зменаў у прыватным жыцці. Чакаю добрага жыцця! Прыгожага жыцця – шыкоўнага! Ведаеш, як мне надакучыла штодня тарнаваць да ўсяго пабачанага тры японскія каноны прыгажосці? Гэтыя сабі, вабі і сібуй. Ну, і югэн. Я хачу вакол сябе бачыць прыгожае – проста прыгожае, а не гэтую прыгажосць старых, зламаных рэчаў, патрушчанага тынку ды калюжынаў па калена, усю гэтую прыгажосць смецця, бруду, гразі, слаты ды ўсяго іншага… І не хачу – не хачу – не хачу! – чакаць тэлефонных званкоў.

      І што мне застаецца ў такім выпадку?

      З’ехаць у вёску. Усё адно чакання не ўнікнуць. Але толькі ў вёсцы яно асэнсаванае.

      У вёсцы чакаюць ураджаю.

      У вёсцы я раблюся перакананай прыхільніцай паганскае веры. Я пускаю карані ды паварочваю твар за Сонцам. Я паліваю зямлю ўласным потам. Варта толькі адзін сезон адпрацаваць на гародзе, як міжволі з’яўляецца цэлы тузін багоў – добры дзесятак, не меней. У час засухі мне не прыйдзе ў галаву ставіць свечку ў царкве: узнікае жаданне папрасіць дажджу ў таго, хто адказны за дождж. І калі яблыкі спеюць, а бульбу ядуць жукі – ну пэўна не буду ўкленчваць перад іконамі, каб прасіць за нейкую бульбу. А калі пачынае скарачацца дзень… Пачынаеш маліцца на Сонца.

      І вельмі дакладна ведаеш, чаго чакаць ад дажджу, а чаго – ад ранішняга прымаразку.

      Я ў вёсцы. Я ляжу ў траве ды гляджу на неба. І я ведаю, чаго я чакаю – вечара. А потым – раніцы.

      Зараслава Камінская

      Каб любіць Юеларусь

      Фрэска

      Учора зноўку ішла па вуліцы з шэрымі дамамікаробкамі, спадчынай савецкага часу, і каля новай, пераробленай па еўрастандартах, крамы ўбачыла жабрака. То быў стары мужчына, мабыць, пенсіянер, які саромеўся нават працягнуць руку –