Коллектив авторов

Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)


Скачать книгу

абарончай бітве, якую высока ацаніла камандаванне 7-га армейскага пяхотнага корпуса. 3 нямецкіх дакументаў вынікае, што абарону Магілёўскага плацдарма вялі не толькі дзве штатныя дывізіі (110-я і 172-я), якія раней не былі задзейнічаны ў баявых дзеяннях, але і тры выматаныя, між тым баяздольныя дывізіі (148-я, 161-я і 210-я матарызаваныя), а таксама рэшткі 24-й, 50-й, 100-й стралковых і іншых дывізій. Дзякуючы звесткам з нямецкіх дакументаў удаецца ўпершыню ўнесці істотныя ўдакладненні ў колькасныя даныя аб савецкіх ваеннапалонных, лічба якіх пад Магілёвам пераўзыходзіла 35 тыс. чалавек [11, с. 83, 181]. Зразумела, што звесткі, выяўленыя ў нямецкіх дакументальных крыніцах, патрабуюць узважанага аналізу, крытычнага падыходу і грунтоўнага вывучэння.

      У пераліку пытанняў, якія чакаюць айчынных гісторыкаў, адным з самых важных можна вылучыць гісторыю баявых дзеянняў абаронцаў магілёўскага плацдарма, якую забяспечвала 172-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра М. Ц. Раманава. Паводле новых дакументаў, загад на абарону Магілёва для трох стралковых палкоў, а таксама падраздзяленняў артылерый-скага забеспячэння і іншых падпарадкаваных яму часцей быў упершыню аддадзены ў 20.30 толькі 7 ліпеня 1941 г. [11, с. 127–129]. У гэтым плане неабходна прытрымлівацца і новых дакументальных даных, якія вынікаюць з нямецкіх дакументаў у дачыненні да баявых дзеянняў, якія мелі месца 12 ліпеня ў ходзе наступления ў складзе трох рот толькі аднаго нямецкага батальёна на рубяжы баявой абароны 388-га стралковага палка 172-й стралковай дывізіі на ўчастку ад в. Туманаўка да в. Буйнічы і інш.

      Пановаму нам неабходна ацэньваць і баявыя дзеянні, якія адбыліся на Гомел ынчыне летам 1941 г. Выяўленне ў нямецкіх дакументах новых гістарычных фактаў прыводзіць да высновы, што пакуль застаюцца «белыя плямы» і ў вывучэнні абароны Жлобіна, Рагачова і Гомеля. Параўнанне выяўленых дакументальных звестак з ужо замацаванымі ў айчыннай гістарыяграфіі паказвае, што гісторыкам неабходна рашуча рухацца наперад у стварэнні цэласнай карціны гістарычных падзей з улікам як новых дакументальных крыніц, так і крытычнага аналізу традыцыйных падыходаў. У такой сітуацыі галоўным з’яўляцца не выстаўленне нейкіх ацэнак, а вызначэнне навуковай верагоднасці фактаў у традыцыйнай гістарыяграфіі, характарыстыка глыбіні выкарыстання дакументальных крыніц і паўнаты ўвядзення ў сучасную беларускую гістарычную навуку новых азначэнняў, ацэнак і высноў у дачыненні да летняй франтавой наступальнай аперацыі на Гомелынчыне часцямі Цэнтральнага фронту, зусім невыпадкова створанага пад такой назвай у канцы ліпеня 1941 г. Пры ўсім гэтым асабліва важна мець на ўвазе наступны гістарычных факт. Упартыя баявыя дзеянні савецкіх сіл у ходзе франтавых контрудараў, праведзеных на тэрыторыі Беларусі, у значнай меры сталі фактычна прычынай таго, што А. Птлер 30 ліпеня 1941 г. падпісаў дырэктыву № 34 [11, с. 204], якой ўпершыню аддаў загад аб пераходзе трупы армій «Цэнтр» да абароны. Што азначае нішто іншае, як пачатак фактычнага краху плана