Генадзь Аўласенка

Дзікія кошкі Барсума


Скачать книгу

завышаны кошт… няхай будзе, як будзе, але зараз ён прымецца збіваць гэтую лянівую дрэнь да таго часу, пакуль яна, енчучы ад болю і жаху, не запросіць аб літасці! Толькі ў такім выпадку будзе ў яе шанц застацца жывой… ва ўсялякім жа іншым выпадку…

      Што ж, тым горш для яе!

      Цяжка ступаючы, О’Ніл падыйшоў да жонкі ўшчыльную.

      – Ну, трымайся, паскуда! – прахрыпеў ён прама ў твар жанчыны, марна стараючыся адшукаць зараз на прыгожым гэтым твары хоць нейкі цень спалоху альбо нават разгубленнасці. – Зараз табе будзе вельмі кепска!

      Пудовы кулак фермера са свістам прарэзаў паветра. О’Ніл кіраваў удар у сківіцу жанчыны, мяркуючы гэтым, першым жа ўдарам, зваліць яе з ног… ну, а ўжо затым пусціць у справу цяжкія свае чаравікі. Удар амаль дасягнуў сваёй мэты, як раптам здарылася неспадзяванае.

      Левая рука жанчыны імгненна ўзляцела ўверх, кулак фермера быў спынены ў нейкім міліметры ад яе твару. Больш таго: тонкія жаночыя пальцы з такой сілай сціснулі раптам запясце О’Ніла, быццам гэта былі сталёвыя абцугі, а ніяк не чалавечыя пальцы. У запясці нешта гучна хруснула, рука фермера імгненна анямела аж да самага пляча… тонка ўскрыкнуўшы ад нясцерпнага болю, ён нават прысеў. Затым жанчына зрабіла нейкі няўлоўны рух правай рукой, і О’Ніл, адарваўшыся ад падлогі і праляцеўшы амаль праз усё памяшканне, з грукатам урэзаўся спіной і патыліцай ў цвёрдую, мураваную кладку сцяну. Потым ён з яшчэ большым грукатам абрушыўся на падлогу. Праўда, амаль адразу ж зноў ускочыў на ногі.

      Ногі дрыжэлі і падкошваліся, вельмі балела спіна, кружылася галава, перад вачыма ўсё плыло і раздвойвалася… правая, пашкоджаная рука амаль не слухалася О’Ніла. Затым яго рэзка павяло ўбок, ды й так, што, каб не ўпасці, фермер вымушаны быў абаперціся аб сцяну здаровай левай рукой. Гэтая дрэнь асмелілася ўняць руку на свайго гаспадара… яна кінула яго праз увесь пакой… як яна магла зрабіць гэтае?! Гэта немагчыма… ніхто з мужчын не здольны на такое, нават асілак Том Каркозі, ягоны сусед-фермер, нават Карантышка Джон, знаёмы пілот ФІРМЫ! Дык што, выходзіць ягоная рабочая жонка мацнейшая і за Каркозі, і за самога Карантышку Джона?!

      Туман у вачах фермера паступова рассейваўся, ногі перасталі дрыжаць і падкошвацца, і О’Ніл, узняўшы галаву, паглядзеў у бок жонкі.

      Жанчына стаяла, здаецца, на тым жа самым месцы, што і раней… яна не варушылася, і ўсё глядзела і глядзела на мужа дзіўным, незнаёмым сваім позіркам. Позірк гэты нічога не выражаў, зусім нічога: ні страху, ні гневу, ні, нават, цікаўнасці. Можа толькі было ў ім крыху гідлівасці – так глядзяць людзі на раструшчанага чарвяка пад сваімі нагамі…

      Ад зневажальнага гэтага позірку сваёй рабочай жонкі О’Ніла на імгненне зноў ахапіў люты гнеў… але ахапіў на адно толькі кароткае імгненне, адразу ж саступіўшы месца нейкаму падсвядомаму, амаль жывёльнаму страху, тым больш, што ногі фермера ўсё яшчэ былі нібыта з ваты, запясце правай рукі, хутчэй за ўсё, было моцна пашкоджаным, так што О’Ніл, у выпадку чаго, мог бараніцца адной толькі