Сяргей Балахонаў

Інфанта і аднарог


Скачать книгу

якая рыхтавалася да ўроку, выкладваючы на парту сшытак і падручнік.

      Я знерухомеў ад нечаканасці і ледзьве не ўпусціў крэйду.

      – А ты хіба не бачыла? – з робленым здзіўленнем спытаў я ў адказ.

      – Ды не. Мне тут проста расказалі… – лёгкая разгубленасць шпацыравала па завулках яе словаў.

      – Што расказалі? Пра начны клуб? – вырашыў я павесці ў гутарцы рэй, а сэрца маё ў тыя імгненні набірала рэкордную хуткасць.

      – Так, – з пэўным расчараваннем пацвердзіла Аліса, бо спадзявалася на тое, што я пачну какетліва адпірацца. Акурат мае какетлівыя адпіранні яна любіла больш за пірожнае «Кошык» з каляровым крэмам і згушчаным малаком, а я не дазволіў ёй у чарговы раз атрымаць такую спецыфічную асалоду.

      – У начныя клубы завітваю вельмі рэдка, – падкрэслена па-дзелавому казаў я, працягнуўшы рабіць запісы на дошцы. – Стары я ўжо для гэткіх танцулек.

      – Танцулек, – заварожана паўтарыла яна, адчуўшы ў маіх дзелавых словах дольку какецтва.

      Мяне ж даймала пытанне, ці вядома Алісе, якія танцулькі мне выпала шчасце мець з яе аднакласніцай. «Калі Лера распавяла ўсе падрабязнасці Алісе, значыць не стане хаваць і ад іншых», – разважаў я, чакаючы ад бога выспятку.

      Набліжаўся час пачатку першага ўрока, і ў кабінет сталі падцягвацца астатнія вучні 11 «А» класа. Мяркуючы па інтанацыі, з якой вучаніцы віталіся ці задавалі мне трывіяльныя школьныя пытанні («А што мы сягоння будзем рабіць?»), я разумеў, што пагалоска пра начны клуб ужо разышлася, і мне трэба будзе ў першыя ж хвіліны ўрока зрабіць пра гэта афіцыйную заяву з выкладаннем уласнай версіі падзеяў. Ніколі не любіў шапятункі за маёй спінай. Але часам акопная праўда найбольш ваяўнічых вучняў знішчала мяне дазвання.

      Перад самым званком у клас зайшла Лера. Усе прысутныя, а было іх трохі больш за палову ад належнай колькасці, заняўшы дыханне, утаропіліся на яе ў салодкім прадчуванні якога-небудзь цыркацтва. Насуперак іх чаканням са столі не звалілася вяровачная лесвіца, па якой Булатнікава паднялася б пад купал цырка, каб адкалоць патрэбны публіцы нумар. Вучаніца павіталася са мной ды аднакласнікамі і зусім спакойна рушыла на сваё месца. Выглядала яна даволі сумна, і ніякіх позіркаў пераможцы ад яе не сыходзіла. Я вырашыў не рабіць ніякіх афіцыйных заяваў.

      Нарэшце празвінеў званок на ўрок. Ладнай часткі класа па-ранейшаму не было. Ні староста, ні хто іншы з прысутных не здолеў мне толкам патлумачыць іх адсутнасць. Я паабяцаў разабрацца з усімі, хто адсутнічае без паважнай прычыны, і збіраўся распачаць апытанне мінулай тэмы. Мае шкаляры ўраз завойкалі, спасылаючыся на розныя акалічнасці, якія не дазволілі ім добра падрыхтавацца. «Некаторыя вунь увогуле не прыйшлі на ўрок, а нам за іх выцягвацца?» – дадавалі плакальніцы лішак электрычнасці ў і без таго наэлектрызаваную атмасферу. Гэта была ўжо не абарона, а самая сапраўдная атака, тактыка якой правяралася ў разнастайных варунках цягам колькіх гадоў. Мне не хацелася здавацца без