торбы, якую трымаў у руках, дастаў адтуль нейкі пакунак і працягнуў мне. – Гэта табе мая мама перадала, – і праз паўзу дадаў: – Грэцкія арэхі, з нашага саду.
Мы селі ў гарадзкі аўтобус і паехалі да мяне. Ужо сутоньвалася. Горад запаліў свае восеньскія агні.
Завочна мяне пазнаёміў зь Юрам Ігар Сідарук, якога я ведаў па літаратурнай нарадзе ў Доме творчасьці «Іслач». Ігар у адным зь лістоў напісаў, што Юра – вельмі цікавы паэт, быў бы добрым аўтарам для «Ксэракса Беларускага», і надаслаў мне паштовы адрас Гуменюка. Я адразу ж Юру напісаў, і мы эпісталярна пасябравалі. Юра дасылаў мне па некалькі лістоў на тыдзень. Яго вельмі зацікавіла ідэя незалежнага друку. Ён узяў на ўзбраеньне тэрмін «нонканфармізм» і амаль у кожным лісьце разважаў пра свабоду творчасьці. Ён неяк адразу падтрымаў маю ідэю ўласнай незалежнай літаратурнай арганізацыі. Дзеля абмеркаваньня гэтага важнага пытаньня гарадзенскі паэт і прыехаў да мяне ў Полацак.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.