Зінаіда Дудзюк

На парозе раю


Скачать книгу

павагаю і сардэчным прывітаннем – К. Мартынюк. Мне хочацца, каб вы помнілі мяне. Невінаватая адыходжу з жыцця.

14

      З гэтага ліста Юля зразумела, што Клаўдзія Міхайлаўна сапраўды ў той момант стаяла на мяжы самазабойства. Крыўда на бессардэчных людзей за несправядлівае абвінавачванне патрабавала пратэсту. Адзінае, што яна магла зрабіць, знішчыць сябе, каб застацца нямым дакорам сваім катам.

      Журналістка ўявіла маладую Клаўдзію, яе страх і сорам перад няпраўдаю, якая раптам абрынулася невыносным цяжарам на яе душу, зрабіла нямоглаю, гатоваю развітацца з жыццём. Ад шчырага спачування Юлі стала цяжка дыхаць, як тады, калі яна стаяла над магілаю сына, быццам яшчэ адну страту перажыла ў жыцці. Але яна перасіліла сябе і перагарнула яшчэ адну старонку, дзе прачытала яшчэ адзін ліст Клаўдзіі Міхайлаўны. Гэта быў адчайны і безнадзейны крык душы:

      «Дарагія тата і сястрычка Надзя!

      Хачу паведаміць наступнае: мне вінная 300 р. цётка Усціна і ў маёй радыёле схавана 460 р., на ложку ляжаць 2 прасціны і 2 коўдры, астатнія мае рэчы вы ведаеце. Дарагая, адзіная мая сястрычка, насі іх на здароўе. Адрэз на паліто завязі ў Кобрын да Станіславы, няхай пашые табе, будзеш насіць ды мяне згадваць. Туфлі мае табе будуць па назе. Я нікому нічога не вінаватая. Мяне спасцігла вялікае гора – падазраюць у распаўсюджванні антысавецкіх лістовак, таму канчаю жыццё самагубствам.

      Родныя мае, гэтая падзея для мяне як гром сярод яснага неба. Я ніколі нікому не зрабіла нічога дрэннага. Толькі вы ведаеце мяне, як я за польскім часам хадзіла слухаць радыё з Масквы. А як мы сустракалі Чырвоную Армію! Я арганізавала дзяўчат нарваць кветак, а сама пашыла два чырвоныя сцягі. А ноччу прыйшлі палякі. Вось было страху!

      Вы ж памятаеце, калі ўступіла на нашу зямлю Чырвоная Армія, я проста захварэла ад радасці. А потым з галавою пайшла ў грамадскую работу, працавала ў клубе, бібліятэцы-чытальні, стала камсамолкаю. Разам перажылі мы вайну. З 1941 г. я была партызанскаю сувязною, а ў 1943 г. было столькі працы, што ў мяне ногі пухлі ад таго, што даводзілася шмат хадзіць па раёне для збору разведдадзеных. Помню, зайшла ў в. Худлін. Паклікала да сваёй цёткі падпольшчыцу Марыю Хвясюк. Я ёй даверыла распаўсюдзіць лістоўкі сярод моладзі з першым загадам Сталіна. У гэты самы момант у дом увайшлі мадзяры. Марыя збялела і ледзь не выдала мяне. Пры мне быў пісталет. Калі б абшукалі – смерць. А як збірала звесткі і малявала нямецкія ўмацаванні ў Антопалі, як з Аляксеем Здзітаўскім укралі патроны ў паліцая…

      Пасля курсаў мне асабліва добра працавалася, я навучылася выступаць, у верасні і кастрычніку мала была ў Антопалі, ездзіла па раёне, праводзіла сходы. Я была заўсёды пры грашах, задаволеная пасадаю, хораша апранутая, і ганарылася, што працую на адказнай партыйнай працы. Усё гэта адышло беззваротна. Больш мяне няма, вашай дачкі і сястры. Нагаварыў на мяне нейкі каварны вораг, ачарніў нявінную душу. Пагубіла мяне мая наіўнасць, маўчанне і асабліва асяроддзе, у якім я знаходзілася і не адпавядала яму.

      Выбіраю смерць, каб