пра пазыку ў сто тысяч талераў – грошы, ад якіх не тое што ў князя, але ў караля вочы загарэліся б. І гэта сярэдняе рукі шляхціч пазычае суседу? Адкуль такія капіталы і навошта яны Яну Казіміру Бжоску, які, мяркуючы па сціплых пра яго звестках, не будаваў над Мухаўцом другі Вэрсаль і не ладзіў экспедыцыю для захопу Стамбула?
А ягоны крэдытор Лышчынскі, гэты прыхаваны граф Монтэ Крыста зямлі берасцейскай? Спачатку іезуіт-навіцый, пасля соймавы палітык, паспяховы судовы чыноўнік і, урэшце рэшт, выкрыты блюзнер і «забойца Бога», ён сапраўды пісаў у вольны ад шматлікіх заняткаў час лацінскі трактат, які па смеласці пераўзыходзіў усё створанае на той час у хрысціянскім свеце? Хто ён – чалавек, які паводле абвінавачвання ні больш ні менш кінуў выклік Богу, або правінцыйны дзівак і ахвяра суседскае хцівасці?
Кніга, якая прапануецца вашай увазе, не адказвае на ўсе гэтыя пытанні і не прэтэндуе на статус навуковае працы. Яе задача – сабраць і выкласці перад чытачом як мага болей пра лёс чалавека з роду Лышчынскіх, ягоную асобу і атачэнне, у якім ён жыў, працаваў і загінуў, ды пра памяць, якую аб сабе пакінуў. На першым плане не філасофія, а факты біяграфіі праз погляд юрыста – бо ў працэсе Лышчынскага з выключнай яскравасцю адлюстраваліся асаблівасці дзяржавы Рэчы Паспалітай і яе грамадства ў эпоху Контррэфармацыі, сутыкненне ідэалаў хай сабе феадальнай, але прававой дзяржавы, шляхецкай вольнасці і рэлігійнага фанатызму, адвечныя канфлікты паміж асобай, прагнай ісціны, грамадствам, прагным стабільнасці, і ўладай, прагнай… абсалютнай улады.
Калі гісторыя, выкладзеная на гэтых старонках, падштурхне кагосьці працягнуць даследванні ў гэтым напрамку – цудоўна. Калі нехта з чытачоў вырашыць зрабіць тое ж сродкамі мастацтва – выдатна. Калі, нарэшце, нехта проста задумаецца над паралелямі паміж мінулым трохсотгадовай даўніны і нашай, не заўсёды прыўкраснай, рэчаіснасцю – таксама адна з мэтаў будзе дасягнутая.
* * *
У дадатак – некалькі заўваг асабістага характару. Мне было, мусіць, гадоў шаснаццаць, калі да нас у школу завітаў з лекцыяй па навуковым атэізме Я. Н. Мараш. Калі б хто мне тады сказаў, што я якім-небудзь чынам працягну ягоныя даследванні, я быў бы моцна здзіўлены: навуковы атэізм не выклікаў у мяне энтузіязму. Але сталася так, што знаходкі Якава Навумавіча занялі ў кнізе пачэснае месца. Таму на завяршэнне гэтае прадмовы дазволю сабе выказаць падзяку ўсім, хто ахвяраваў свае сілы і час разблытванню абставінаў трагедыі Казіміра Лышчынскага, вышукванню ацалелых фрагментаў ягонага трактату, а таксама Валянціну Пятровічу Грыцкевічу, які шчырымі натхнёнымі размовамі перадаў мне крыху свайго захаплення навукай і рамяством гісторыі.
Глава 1. Родословная
Эта глава не только дань традиции. Чтобы лучше понимать человека, важно знать, где находятся его исторические корни, на какой земле он вырос. Мы расскажем о прародителях