Яўген Аснарэўскі

Мерэйна Патэстас


Скачать книгу

ні з кім не развітаўшыся. У гэты ж дзень я ахвяраваў тысячу даляраў у дзіцячы дом. Праз тры месяцы Юрася злавілі падчас яго махінацый і выгналі з працы. Юрка заўсёды быў шчасліўчык і яму пашанцавала зноў – абышлося без крымінальнай справы. А яшчэ праз паўгады медальён Мерэйны ўсплыў на буйным аўкцыёне. Нейкі ананімны спонсар купіў артэфакт і, кажуць, мае намер перадаць яго ў адзін з беларускіх музеяў. Напэўна, мой сон быў прароцкім – усё атрымалася так, як трэба. Вось толькі я да гэтага часу не ўпэўнены, што зрабіў як трэба.

      Канатус

      – Сяргей Арменавіч Лапаткоў? – спытаў мяне Эдуард афіцыйным тонам.

      Я адчуў, што мой пухнаты «дварняковы» кот, вялікі і чорны, зноў вырашыў паджартаваць. Ён звяртаўся да мяне так афіцыйна, калі збіраўся мяне падражніць.

      – Чаго табе, Эдуард? – спытаў я.

      – Як чаго? Ты ж сам хацеў пагаварыць пра жыццё пасля эпідэміі? – спакойна, але не без ценю хітрай іроніі ў голасе, прамовіў кот.

      – Так? – спытаў я, адчуваючы няўпэўненасць.

      – Ну так, – пацвердзіў кот.

      – Хм, – сказаў я шматзначна.

      – Уся справа ў тым, што тут неабходны канатус, – сказаў кот.

      – Што-што? – удакладніў я.

      – Канатус гэта патрэба ў самаразвіцці. Вось ты, да прыкладу, не скончыш жа развіццё з-за віруса? Ты будзеш працягваць як мінімум таўсцець…

      – Гэта яшчэ пытанне хто тут больш таўсцее, – вызвiрыўся я – Вунь ты сам глянь, як на сваім сухім карме з вітамінамі ад'еўся.

      – Не важна, – адказаў кот. – Важна, што ты зможаш зрабіць нарэшце тое, пра што марыў.

      – І аб чым гэта я марыў?

      – Прачытаць кнігу Фіхтэ. Памятаеш, табе яшчэ ва ўніверы страшна спадабалася слова «Фіхтэ». Ты яшчэ думаў, што гэтае слова для няветлівай адмовы.

      – Не было такога, – удакладніў я.

      – Было-было, – адказаў кот. – Успомні лепш, як Машка Волкава на трэцім курсе сказала табе, што ў яе ёсць эпiкантус, а ты адразу закахаўся і ўяўляў сабе, дзе гэты эпiкантус ў яе знаходзіцца.

      Я злёгку пачырванеў, або па меншай меры мне так здалося.

      – Ты ж і цяпер яшчэ часам успамінаеш Машу? Праўда? Вось вазьмі і напішы ёй неяк у iнэце.

      – Ну-у-у-у, – працягнуў я, – я ж жанаты. Як жа Наташа?

      – Наташа?

      – Так.

      – А мы ёй не раскажам, – працадзіў кот і па-злачынску падняў вусы.

      – Ага, вядома! – кінуў я злосна.

      – Добра, не важна. Не важна, што ты будзеш рабіць, але галоўнае, каб ты быў у канатусе. Не хочаш здрадзiць жоначцы? Ну і малайчына! Але гэтая ізаляцыя на карантыне паставіла складаныя пытанні перад нашай сям'ёй, праўда ж? Калі вы не можаце не лаяцца хоць бы на працягу двух тыдняў, якія праводзіце ў шчыльным кантакце…

      – Што значыць у шчыльным кантакце? – удакладніў я.

      – Як што? 24 на 7 адно з адным, – адрэзаў кот. – Хiба ж толькі ў прыбіральні і ў краме не разам, а ўвесь астатні час «тугезер», так бы мовіць. І ты ўжо гатовы прыдушыць жонку падушкай, пакуль яна спiць…

      – Зноў хлусіш, – сказаў я холадна. –