Владимир Николаевич Кулик

Белорусский дневник – 2022


Скачать книгу

святыняў,

      дзе д'ябал пачварны прайшоў.

      Няма і прычыны

      не верыць жанчыне,

      што поплеч са мною ідзе,

      і шчырай сябрыне,

      і боскай сцяжыне,

      што ў вечнасць святую вядзе.

      А страціў давер я

      да розных паперак

      і вестак з экранаў, газет,

      да планаў маштабных

      і лозунгаў штатных —

      яны не палепшылі свет.

      Не маю даверу

      да гучных намераў,

      што льюцца ракою з трыбун,

      да льсцівых прамоўцаў,

      дзе кожнае слоўца —

      як рэха эпохі камун.

      Удосталь той веры,

      што Бог мне адмераў

      і продкі мае збераглі,

      каб шчасця агеньчык,

      як сонца праменьчык,

      гарэў і свяціў на зямлі.

                                                   * * *

      Як толькі душу працінае трывога

      І белы дзень змрочную песню пяе,

      Тады апаноўвае сэрца знямога,

      Сум скоўвае думкі і мары мае.

      Ад гэтай навалы я ў лес уцякаю —

      У шэпце-дрымоце гаёў і бароў

      Трывожны настрой неўзаметку знікае,

      І я адчуваю: практычна здароў.

      Пераклады з рускай паэзіі

      Іван Бунін

      Джардана Бруна

      «Каўчэг пад валадарніцтвам асла —

      Вось свет людзей. Жывіце у Сусвеце.

      Зямля – прытон хлусні, падману, зла.

      Жывіце прыгажосцю, што ў суквецці.

      Зямелька, ты з душой маёй радня —

      І ў далечы. Люблю жыццё растайна,

      І ў радасці маёй – журба штодня,

      Як і ў журбе заўcёды – слодыч тайны!»

      І вось ён кій вандроўніка бярэ:

      Даруйце, келляў змрочныя скляпенні!

      Яго душа, чужая тут, жыве

      Цяпер адным – дыханнем вызвалення.

      «Вы ўсе рабы. Цар вашай веры – Звер:

      Я зрыну трон сляпой і змрочнай веры.

      Вы ў капішчы: я расчыню цяпер

      Вам у блакіт і бездань Сферы дзверы.

      Жыццю і бездані мяжы няма.

      Мы спынім, спынім сонца Пталямея —

      Віхор планет не ведае ярма,

      І ў полымі не знікне, не знямее!»

      І ён пайшоў на ўсё – аж да нябёс.

      Ды разбурэнне – прага аднаўлення,

      І па руінах гэту прагу нёс

      Як боскую гармонію Стварэння.

      Святлеюць вочы, мара ў сэрцы ёсць

      І ў свет адкрыццяў радасных заносіць.

      У ісціне – фінал і прыгажосць.

      Тым болей і мацней жыць сэрца просіць.

      «Дзяўчо, з анёльскім тварам, плечуком,

      Са спевам над старою звонкай лютняй!

      Я мог тваім быць бацькам, сябруком…

      Ды я адзін у гэтым свеце людным!

      Высока сцяг сваёй любові нёс.

      Ды іншыя ёсць радасці – другія:

      Я замарозіў сваіх мрояў лёс,

      І толькі твой, пазнанне, твой – сафія!»

      І вось ён зноў вандроўнік. Зноў зіхцяць

      Агеньчыкі яго вачэй, ды строгі

      Ягоны твар. Вам, ворагі, няўцям,

      Што