з іх трохі абраслі кустом ці ж наогул, страцілі жыццёвую энергію, засохлі. Таму, гэта месца было цяжка назваць паркам, бо тут даўно не было ніводнага жывога дрэва – усё зрэзалі некалькі гадоў таму. Не пасадзілі ніводнага новага дрэўца і, мабыць, ніколі не пасадзяць. Карусель, арэлі, турнікі – самотна і холадна, заставаліся часткай мінулага, сталі напамінам пра былы зялёны жывы парк.
Каля Максіма Фёдаравіча працягвалі бегаць два сабакі. Бім, што быў старэйшы за Яшу, то падбягаў да гаспадара, то хутка адбягаў ад яго на невялікую адлегласць, перабіраючы рыжымі стройнымі лапамі. А вось чорны сабака Яша не падыходзіў да гаспадара, але як толькі Бім заставаўся адзін у баку, ён тут жа ішоў за старэйшым. Як вучань, малодшы сабака вучыўся, як правільна трэба сябе паводзіць на прагулцы. А калі Яшу быў знаёмы маршрут, ён бег наперадзе, паводзіў сябе па-даросламу.
Мужчына ішоў у лес, жывёлы адчувалі гэта. Але вось які шлях, які лес абярэ іх гаспадар, якой дарогай пойдзе ён у знаёмыя месцы, яны толькі меркавалі. Таму, сабакі часта падымалі галаву на Максіма, сачылі за яго перамяшчэннем. Але калі Бім і Яша захоплена адбягалі ў бок, палічыўшы, што гаспадар абярэ іх дарогу, то яны чулі цвёрды знаёмы голас Максіма, чулі сваё імя і вярталіся, мянялі свой кірунак шляху.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.