Виктор Правдин

Парыж, Эйфелева вежа і…


Скачать книгу

што часцяком галасуюць ад бязвыхаднасці, абы пазбавіцца… А потым, хто і як тыя галасы лічыць?.. Дый сам яшчэ той гусак!.. Уварваўся ў кантору, быццам канец свету ўбачыў… Паперкі торкае, пагражае… Губы ад злосці трасуцца… А цяпер во басанож кружыць па полі – і нічога не трэба. Але хіба яму галава баліць пра надоі малака?.. Жніво?.. Хіба думае пра афрыканскую чуму свіней, што ўжо гаспадарыць ў суседнім раёне, а заўтра і мая ферма ў дваццаць тысяч галоў можа згарэць сінім полымем? А мо думае пра кармы, сілас на зіму для каровак?.. Бач, машыну запаскудзілі!.. Сам вінаваты!.. Чаго пёрся ў статак?.. Стань, прапусці… Папрывыкалі, каб усе дарогу саступалі! Пыхі да неба… Хочуць скрозь быць першымі… Я з ім, быццам з немаўляці, цэлы дзень гушкаюся… Што, работы іншай няма?.. Але чаму гарадскіх?.. Наш мясцовы Юрка-жабнік як дзве кроплі вады падобны да гэтага Гурскага. Гаворкі няма, толькі крык, быццам людзі паглухлі… Раней чалавека зусім не чуваць было, а цяпер у адным канцы вёскі рэй вядзе, а ў другім – бабы вокны ў хатах прачыняюць, каб паслухаць ды пасмяяцца з розных глупстваў. Гэта ж трэба дадумацца, каб запрашаць экстрасэнсаў на балота, ў засуху дождж выклікаць… Папуляцыя «французскіх» жаб зменшылася, дык пагода вінаватая?.. Не, шаноўны, гэта зайздрасць, яна, прайдоха, запаланіла душу і гімн пяе загане… Мне і вяскоўцам вушы прагудзеў, што нехта з хаўруснікаў па бізнесе дом купіў на Балі. Загарэўся, маўляў, ён не горшы, жаб пачаў выграбаць падчыстую. Але ж бяздоннай бочкі не напоўніш… На Балі, канешне, не хапіла, а папуляцыю амаль звёў. Эколагі ўмяшаліся, аштрафавалі, прымусілі папуляцыю аднавіць, а гэта, лічы, прагарэў бізнес, бо не прывык у нешта укладвацца».

      Дабрынкін схамянуўся, агледзеў поле і, не ўбачыўшы Гурскага, падхапіўся на ногі.

      – Ну што за дзень такі? – горка прамовіў старшыня. – Чалавека вочы водзяць, а гэтага алігарха – нячыстая… На хвіліну прыснуў, а яго і след прастыў…

      Ён подбегам вярнуўся да таго месца, дзе кружыў Алесь, спадзяваўся знайсці Гурскага ляжачым у траве, але яго не было.

      – Э-эй, Алесь Пятровіч, дзе Вы? – гукнуў Дабрынкін, але ў адказ толькі сабачы брэх з вёскі.

      Алесь даволі хутка ачуняў ад нечакана нахлынуўшага ці то раскаяння, ці то шкадобы да сябе. Будзіць разамлелага на сонцы Дабрынкіна не стаў, прайшоў міма валуна, па ледзь прыкметнай сцежцы ўскараскаўся на вялікі пагорак і адразу ўбачыў майстэрні. Тры вялікія незавершаныя пабудовы без дзвярэй і акон, абнесеныя драцяным іржавым плотам, месціліся, і сапраўды, далекавата ад вёскі і блізка да лесу. Каля іх гарбаціліся кучы пяску і рознага будаўнічага друзу. Праз некалькі мінут Гурскі падышоў да варот, скінутых з завесаў, і раптам з перакошанай, наспех збітай драўлянай будкі, махаючы рукамі, выбег чарнявы невысокі чалавек у стракатай квяцістай цюбецейцы на галаве.

      – Таварыш, сюдой не хады, дырка в забор хады, – з азіяцкім акцэнтам выпаліў чарнявы і, раскінуўшы рукі ўшыркі, амаль закрычаў: – Сюда апасна… – ён ускінуў рукі ўгору