цывілізацыя
Бізантыйская цывілізацыя (Усходняя Рымская) паўстала не з Рымскай, ні ў якасьці яе адшчэпку, ні як супрацьлегласьць. Радавод яе на Ўсходзе і паходжаньне ў Эліністычнай цывілізацыі. Можна сустрэць нават меркаваньне, што яна проста працяг Эліністычнай, уціснутай у хрысьціянства. Бізантыйская цывілізацыя ўтварылася ў выніку распаду Рымскай імпэрыі ў 395 і праіснавала каля тысячы гадоў да заваяваньня сталіцы горада Канстантынопаля туркамі ў 1453. Назва цывілізацыі паходзіць ад назвы заснаванага грэчаскімі каляністамі месца Бізантыя, які пазьней быў названы ў гонар імпэратара Канстанціна Канстантынопалем. Бізантыйцы называлі сябе рамеямі (рымлянамі), а краіну Імпэрыяй рамеяў. У эпоху сярэдневякоўя Бізантыйская цывілізацыя адагравала разам з Кітайскай вядучую ролю ў сусьветным культурным разьвіцьці. Асновай Бізантыйскай культуры было хрысьціянства ўсходняга веравызнаньня.
Бізантыйская цывілізацыя. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012
У 313 імпэратар Канстанцін выдаў Эдыкт (указ) аб наданьні хрысьціянам роўных правоў з усімі іншымі рэлігіямі, а ў 324 афіцыйна абвясьціў хрысьціянства дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імпэрыі. Дзень Божага Нараджэньня ад IV веку, часу ўстанаўленьня гэтага сьвята, стаў днём асабліва ўрачыстым у сьвеце хрысьціянскім.
Найбольш знакаміты помнік Бізантыйскай архітэктуры – храм Сьвятой Сафіі ў Канстантынопалі (532—537).
Заварожваючая цывілізацыя
Майя зьявіліся ў Мезаамерыцы каля 1200 да Р.Х. на тэрыторыі сучасных Мэксыкі, Гандурасу, Гватэмалы, Сальвадору. Да нашых дзён захаваліся рэшткі звыш ста гарадоў Майя. Прыблізна на мяжы Новай эры Майя стварылі герагліфічную пісьменнасьць. Народы Майя пакінулі пасьля сябе надзвычай багатую спадчыну ў выглядзе ўражлівых будаўнічых аб'ектаў і археалягічных артэфактаў. Найбольш вядомы Храм Сонца ў Паленке (другая палова 7 стагодзьдзя). Няма адзінай думкі, па якой прычыне зьнікла цывілізацыя Майя. Найчасьцей згадваюцца кліматычныя катастрофы і гішпанскія заваяваньні. Зьмярканьне гэтай цывілізацыі наступіла ў 1546 ад Р.Х. пасьля заваяваньня гішпанцамі паўночнай часткі паўвыспы Юкатан.
Цывілізацыя Майя. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012
Пасьля гэтага незалежнымі засталіся толькі майянскія царствы Петэнскага басэйна. У 1697 Марцін дэ Урсуа ўзяў штурмам сталіцу мая – Таясаль, апошні незалежны майянскі горад.
Цывілізацыя Ацтэкаў
Ацтэкамі называюць індзейскі народ цэнтральнай Мэксыкі, які здолеў стварыць адну з найбуйнейшых імпэрый у дакалюмбавай Амэрыцы. Яны прыбылі ў даліну Мэксыкі ў XIII стагодзьдзі і заснавалі там горад Тэначтытлан, які з часам стаў сталіцай. Цывілізацыя Ацтэкаў здолела стварыць велізарную імпэрыю, канец якой наступіў толькі з прыходам канкістадораў.
Ацтэкі былі вельмі паэтычным народам. Філязофскімі разважаньнямі аб прыгажосьці чалавечага жыцьця і каханьня насычаная народная