Коллектив авторов

Размова з люстэркам


Скачать книгу

б пра якую радасную навіну, дык тут бы яна, як звычайна, першай даведалася. А пра такое? Марылю ён шкадаваў. Шкадаваў з таго часу, як жонка ледзь не памерла. Пазаматачная цяжарнасць, якая, казалі, не заўсёды лёгка дыягнастуецца. Ці, можа, трапіліся няўважлівыя ўрачы? Марыля губляла прытомнасць ад болю, а ў паліклініцы ўсё ніяк не маглі вызначыцца з дыягназам. Ды і ў бальніцы некалькі гадзін валаводзілі. А выратаваў яе маладзенькі інтэрн, які ў тую ноч быў дзяжурным. Аджартоўваўся, што дыягназ паставіў, бо нядаўна на экзамене білет па гэтай тэме выцягнуў.

      Марыля доўга адыходзіла ад аперацыі. Але сапраўднае гора было наперадзе: пачалася зацяжная дэпрэсія. Не магла, дурніца, змірыцца з тым, што ў яе не будзе больш дзяцей.

      – Нашто нам яны? Наўрад ці былі б лепшымі, чым наша Алеська! – муж падбадзёрваў, гаварыў, што больш не хацеў бы бяссонных начэй і ўсяго таго тлумнага, што звязана з немаўлятамі, але Марылю гэта не пераконвала і не суцяшала.

      Яна замкнулася ў сабе, згубіла апетыт, потым, наадварот, пачала сваё гора заядаць. Да таго ж абрынуліся нейкія гарманальныя немачы. Марылю, прыгажуню з ідэальнай фігурай, разнесла за 100 кілаграмаў. Неўпрыкмет змяніліся не толькі аблічча, але і характар: істэрыкі і сваркі сталі нязменнымі спадарожнікамі іх сямейнага жыцця. Марыля без дай прычыны пачала раўнаваць Міхася, як гаворыцца, да кожнай спадніцы.

      Была, праўда, адна гісторыя, якая падагрэла гэтую рэўнасць. Шэф Іван Іванавіч вадзіў унучку і падахвоціў хлопцаў браць сваіх дзяцей у басейн. Алеся была самай малодшай, да таго ж плаванне ніяк ёй на давалася. І бацьку парэкамендавалі інструктарку, як сказалі, былую чэмпіёнку па сінхронным плаванні. Ветлівая, вясёлая і, чаго там хаваць, вельмі зграбная кабета Міхасю спадабалася не толькі за знешнасць, бо жанчына здолела падабраць ключык да дзяўчынкі і ўсяго за некалькі заняткаў навучыла яе не баяцца вады. Міхась не паскупіўся і шчодра аддзячыў жанчыну далярамі – разам з афіцыйным заробкам у іх на працы ў той час рэгулярна ўручаліся канверты з валютай. А потым быў званок яе раўнівага «Атэлы» дадому:

      – У вашага мужа з маёй жонкай раман…

      Гэта ён, небарака, знайшоў у жончынай сумачцы даляры разам з візіткай Міхася. Дзве раўнівыя асобы небяспечнейшыя за цунамі! Каб не рушыць сям’ю, з басейнам давялося тэрмінова завязваць. Алеся, дарэчы, так і не навучылася плаваць.

      Пераконваць Марылю не мела сэнсу: чым больш Міхась аднекваўся, тым больш яна не верыла мужу. Яны тады мо з паўгода практычна не размаўлялі і, натуральна, спалі на розных ложках. Але рэўнасць пайшла Марылі на карысць: яна пачала больш сачыць за сабой, схуднела амаль што да ранейшых памераў і нават пайшла ўгору па службе: стала загадчыцай кафедры ў каледжы. Больш таго, пачала затрымлівацца на працы, прыдумляючы розныя нагоды і спрабуючы паказаць, што ў яе завязваецца нейкі службовы раман. Нават кветкі прыносіла колькі разоў. Міхась здагадаўся: спрабуе яму адпомсціць. Але не паддаўся на правакацыю. Сям’я была захавана.

      Але і праз гады, калі неяк сабраліся разам сем’ямі дзве сястры ды размова зайшла пра