ў Жалудку, а самым вялікім з магнацкіх быў двор графа Аўгуста Патоцкага ў Гародне. Гэты апошні са ўсімі фальваркамі і лясамі займаў некалькі дзясяткаў тысяч гектараў. Ва ўласных маёнтках гэтыя багачы не жылі – праводзілі час у Варшаве ці за мяжой. Мелі давер да сваіх эканомаў, чыім абавязкам было выцісканне з двароў і дасыланне ўладальнікам максімальных даходаў. Пан з візітам прыязджаў рэдка, заставаўся на некалькі дзён і зноў з’язджаў. Менавіта так рабіў знаны гуляка, уладальнік Гародна Аўгуст Патоцкі, які мог за адну ноч прайграць у карты свой найлепшы фальварак. Ня дзіва, што яго маёмасць растала, як вясновы снег: першымі былі прададзеныя лясы, а сапраўдную каралеўскую рэзідэнцыю за малыя грошы купіў рускі генерал Асатураў18. Да 1944 г. ў Гародне стаяў палац, які пабудаваў уладальнік маёнтка Людвік Скумін-Тышкевіч каб прыняць там караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, пабудаваў уладальнік маёнтка Людвік Скумін-Тышкевіч (кароль быў стрыечным дзядзькам яго жонкі). Палац быў выдатна ўпрыгожаны – ядвабы, габелены і іншыя рэчы для яго купляліся ў Парыжы. Кароль, аднак, гэтак і не наведаў Гародна.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.