АлёнКа

Алёнкіны казкі


Скачать книгу

ссечаных дзеля пабудовы дома – гэта аб’ектыўныя рэчы. А ў чым жа тады заключаецца ілюзія? Разгледзім, што пад гэтым словам разумеў З. Фрэйд (кніга «Будучае адной ілюзіі»): «Характэрнай рысай ілюзіі з'яўляецца яе паходжанне з чалавечага жадання, яна блізкая ў гэтым аспекце да ідэй, прыходзячых да чалавека ў стане трызнення ў псіхіятрыі, хоць адрозніваецца і ад іх [як і ад памылковых ідэй], не кажучы ўжо аб большай структурнай складанасці бязглуздай ідэі. У бязглуздай ідэі мы выдзяляем як істотную рысу супярэчнасць рэчаіснасці, ілюзія ж неабавязкова павінна быць памылковай, гэта значыць нездзяйсняльнай ці супярэчачай рэчаіснасці».

      Як бачым з меркаванняў Фрэйда, ілюзія бярэ сваё паходжанне з вобласці фантазіі і абумоўлена чалавечымі жаданнямі. Яна можа як здзяйсніцца, так і не, але ў любым выпадку падчас свайго ўзнікнення не супярэчачая рэчаіснасці фантазія ёсць ілюзія.

      Фрэйд разважаў такім чынам ў адносінах да рэлігіі, разбіраючы, якія з яе пастулатаў можна аднесці да ілюзій, якія да бязглуздых ідэй, а якія з іх з’яўляюцца памылковымі. Мы ж спраецыруем яго разважанні на рэаліі нашага з вамі жыцця.

      Уявіце сабе наступную сітуацыю: лета, слупок тэрмометра паказвае 34 градусы ў цяні, а вы збіраецеся ў «час пік» ехаць кудысьці ў перапоўненым тралейбусе. Што вы адчулі, смакуючы наперад такую сітуацыю? Вас можна зразумець. Але ж можна было на гэта паглядзець і з іншага пункту гледжання: вы ў хуткім часе за бясцэнак у абедзены перапынак пабываеце ў сауне! А колькі дзындраў выведзецца з арганізма з потам падчас падорожжа?! Яшчэ колькі такіх паездак – і лішніх двух-трох кілаграмаў як не бывала. Цуд ды й толькі!

      Адчулі розніцу паміж тым, як гэтую простую, здавалася б, сітуацыю звычайна ўспрымаеце вы, і як маглі б успрыняць. А розніца ва ўспрыманні адбываючагася ў сучасны момант і ў прадчуванні будучых падзей вядзе да выклікання розных пачуццяў, часам супрацьлеглых. Апошнія ж аказваюць непасрэдны ўплыў на нашу будучыню. Скажу па-іншаму. Калі вы навучыцеся з задавальненнем ездзіць на грамадскім транспарце, уяўляючы сабе пры гэтым, што падарожнічаеце на ўласным аўтамабілі, то верагоднасць таго, што ён у вас калі-небудзь з’явіцца, шматкратна павялічваецца.

      Прывяду яшчэ адзін, менш яскравы, але, магчыма, больш жыццёва важны прыклад.

      Дзеля гэтага мне трэба будзе распавесці вам некалькі сваіх сноў. Таму спачатку хацелася б крыху падрыхтаваць вас да гэтай інфармацыі.

      Што такое сон?

      Існуе шмат навукова-псіхалагічных даследванняў на дадзеную тэму. Цікавае азначэнне сну давалі нашы продкі, лічыўшыя сон падарожжам душы. Такое меркаванне зразумелае: а чым яшчэ яны маглі абгрунтаваць тое, што ў сне мы можам назіраць незвычайныя краявіды, якіх ніколі не бачылі ў жыцці, сустракаць іншых людзей і памерлых родзічаў. (А калі так, то атрымліваецца, што памерла толькі іх фізічная абалонка – цела?) Наколькі з гэтым можна пагадзіцца? Давайце паразважаем.

      Пачну з прыкладаў.

      Колькі год таму мы з сябрам,