Мікола Адам

Мястэчка


Скачать книгу

а таму, што ну смешна звяртацца да сяброўкі, як да Мікалая Міхайлавіча. Дзяўчаты ставіліся да свайго кіраўніка з любоўю, але не як да мужчыны. Сяргея гэта не хвалявала і ніяк не кранала. Ён ведаў і любіў сваю справу, а яго асабістае жыццё і асабістыя прыхільнасці нікога не павінны былі калыхаць.

      Рэпетыцыя пачалася.

      Для размінкі паўтарылі «Дзікія танцы» Русланы. Потым выканалі некалькі хіп-хопавых рэчаў, з якімі перамаглі на абласным конкурсе сучаснага танца. Пасля Сяргей паведаміў, што прыйшлі паперы з Міністэрства культуры аб правядзенні тэматычнага рэспубліканскага конкурсу «За квітнеючую Беларусь», які пройдзе ў сталіцы дзяржавы ў снежні. Іх калектыў запрошаны прыняць удзел. Значыць, трэба шукаць новую музыку і новыя вобразы. Усе пагадзіліся і, безумоўна, узрадаваліся. Пачнецца сапраўдная цікавая праца. Надакучыла ўжо паўгода адно і тое ж танчыць.

      Выходзілі ажыўленыя і адухоўленыя будучымі пераменамі.

      На ганку курыў Мікалай Міхайлавіч. Убачыўшы Таню, падклікаў, папрасіў затрымацца. Таня развіталася з дзяўчатамі, падышла да Мікалая Міхайлавіча.

      – Ужо дамоў? – спытаў Мікалай Міхайлавіч.

      Таня кіўнула.

      – Бутэрброд хочаш? – пацікавіўся Мікалай Міхайлавіч.

      – Хачу, – не адмовілася Таня. Яна страшэнна прагаладалася за цэлы дзень. Як толькі ногі не працягнула?…

      Мікалай Міхайлавіч адкрыў партфель, які стаяў на падаконніку за спінай, вынуў папяровы скрутак, у які былі загорнутыя бутэрброды з каўбасой. Мяркуючы па ўсім, калі партфель з ім, Мікалай Міхайлавіч таксама вызваліўся і адмыслова чакаў Таню, чагосьці хацеў ад яе.

      – Слухай, Паўлоўская, – пачаў Мікалай Міхайлавіч, працягваючы дзяўчыне бутэрброд, – я тут п’еску адну знайшоў. Хачу паставіць у нашай установе.

      – Так стаўце, – прамовіла Таня, прымаючы бутэрброд, – я пры чым?

      – Ды пры тым, – сказаў Мікалай Міхайлавіч, – што ты павінна ў ёй выканаць галоўную ролю.

      – На жаль, не магу, – адразу адмовілася Таня, кусаючы бутэрброд.

      – Гэта чаму яшчэ? – здзівіўся адмове Мікалай Міхайлавіч.

      – У нас конкурс намячаецца, – жавала Таня.

      – Танцулькі ці што? – зразумеў Мікалай Міхайлавіч.

      – Не танцулькі, – паправіла Таня. – Вельмі важны танцавальны конкурс рэспубліканскага маштабу. Сярожа так сказаў.

      – Калі справа толькі ў Сярожы, – прамовіў Мікалай Міхайлавіч, – я з ім пагавару.

      – Не трэба, – запярэчыла Таня. – Я хачу танчыць.

      – Так, добра, – падхапіў Мікалай Міхайлавіч партфель пад мышку, а Таню ўзяў за руку, – пойдзем, праводжу цябе, па дарозе пагаворым.

      – Я так папярхнуся, – не паспявала за вялікімі крокамі Мікалая Міхайлавіча Таня. Прыйшлося яму падладжвацца пад хуткасць дзяўчыны. – Так значна лепш, – задаволена прагаварыла яна.

      – Ты ж не чытала яшчэ п'есы! – стаяў на сваім Мікалай Міхайлавіч.

      – Нафіг мне яе чытаць, калі граць у ёй не буду, Мікалай Міхайлавіч? – адбівалася Таня.

      – Ты мне павінна, памятаеш? – нагадаў Мікалай Міхайлавіч.

      – Ну