Уладзіслаў Ахроменка

Музы і свінні


Скачать книгу

валіза, а ў вачах – праўдзівае шчасце.

      – Дзе быў, Васіль Ісакавіч? – перадінфарктным голасам пытаецца Якуб Колас. – У эн-ка-вэ-дэ?

      – На хера яны мне здаліся? – незалежна ніжа плячыма стары. – Я гасцяваў у таварыша Сталіна.

      – І што ты там рабіў? – надзіва роўна ўдакладняе Міхась Лынькоў.

      – Як гэта што? – яшчэ больш незалежна здзіўляецца Дзед Талаш. – Гаварыў з ім! Ат, я ж то ведаю, як з панамі правільна размаўляць!.. Спярша кажу: неадкладна выпраўляй, мяне, таварыш Сталін, ў нашыя партызанскія лясы, гітлерцаў паганых біць! А таварыш Сталін у адказ: не магу, Васіль Ісакавіч, ты сваё яшчэ ў мінулую вайну з белапалякамі адваяваў, адпачывай лепш тут! А каб табе лепш адпачывалася, прасі ў мяне, што хочаш!

      – І што, – жахаецца Ларыса Александроўская, – ты ў самога таварыша Сталіна… нешта прасіў?

      – А то! – пацвярджае паляшук цынічна і самазадаволена. – Кажу: дай мне, таварыш Сталін, самы доўгі скураны плашч.

      З гэтымі словамі дзед расшпільвае валізу, з сярэдзіны каторай спрэсаванай паюснай ікрой блішчыць нешта чорнае і шляхотнае.

      У пакоі адбываецца маўчанне. Беларуская савецкая інтэлігенцыя недаверліва хаўкае на падарунак, які шкодны дзед пераможна дэманструе прысутным. Сітуацыя абсалютна фантасмагарычная: у Беларусі – немцы, у Крамлі – Сталін, а ва ўрадавым гатэлі стогадовае пушчанскае дзіцё пахваляецца чарговым здабыткам. І тут нарэшце не вытрымлівае памяркоўны і талерантны Кузьма Чорны:

      – А навошта табе, дзед, у тваіх пушчах Палесся такая дарагая рэч?

      – Як гэта навошта! – шчыра здзіўляецца Дзед Талаш. – Ды хіба не разумееце, што ніз таго плашча можна адрэзаць і дабрачыя боты пашыць, а з астатняга спраўная куртка атрымаецца!..

      Як амерыканскі гангстэр Меер Ланскі ахвяраваў грошы на Гарадзенскую Харальную сінагогу

      Самыя сантыментальныя людзі ў свеце – прафесійныя крымінальнікі. Ці не кожны бязлітасны бандыт і спрактыкаваны забойца будзе натхнёна пахваляцца сваімі крывавымі справамі, але варта такому паслухаць блатную баладу ці пачытаць шчамлівы вершык – злачынца абавязкова расчуліцца і пусціць слязу.

      Знакаміты амерыканскі гангстэр Меер Ланскі ніколі не вызначаўся ані душэўным сантыментам, ані настальгічнымі комплексамі. Правінцыйная Гародня, дзе Меер з’явіўся на свет ці то пад прозвішчам Шушланоўскі, ці то як Сачаўлянскі, да прасветленых сантыментаў асабліва не схіляла: занядбаная халупа ў раёне Пярэспы, суворы рабі Мардэхай у Харальнае сінагозе, а па вялікіх святах – фаршыраваны шчупак у выкананні цёці Хасі…

      Вось сям’я Шушланоўкіх-Сачаўлянскіх і з’ехала да Нью-Йорка, дзе сам Меер прайшоў няпросты жыццёвы шлях ад шараговага вулічнага гоп-стопніка да караля крымінальнага свету Злучаных Штатаў. Падчас Сухога закону залатая зорка гарадзенца заззяла па-над хмарачосамі Усходняга ўзбярэжжа недасяжным моген-довідам. Уплывовыя мафіёзі Багсі Сігал, Лакі Лючыяна, Карла Гамбіна аддана выконвалі ўсе ягоныя загады.