Уладзіслаў Ахроменка

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве


Скачать книгу

Шнары і маршчыны на ягоным твары складаліся ў малюнак, які сведчыў пра вялікі розум і нялёгкі жыццёвы досвед.

      Абрысы вялізнага індустрыяльнага памяшкання размываліся вільготнай цемрай. Словы, крокі і цурчэнне струменьчыкаў адгукаліся сцішаным рэхам. Дзесяткі драбнейшых самагонных апаратаў булькацелі, вывяргаючы паўпразрыстую пару. У паветры лунаў чароўны водар первака. Незлічоныя пляшкі каля сценаў міжволі вабілі вока таямнічым бляскам.

      Той, каго хударлявы дзядзька ў акулярах назваў Хросным, сеў за пашарпаны палісандравы стол пад вакном, запаліў лямпу і адчыніў фортачку. Скразняк зашаргацеў лісткамі насценнага календара з выявай Маці Божай Вастрабрамскай.

      Калі тэхналагічны працэс на гіганцкім апараце быў канчаткова адладжаны і заставалася адно чакаць, калі наспее час змяніць бочку, да Хроснага пацягнуліся хаўруснікі. Беларускія мужчыны паселі на доўгую лаву і годна памаўчалі, адно шморгалі насамі. Хударлявы ў акулярах няспешна выцягнуў з вялікай капэрты колькі беларускіх газетаў.

      – “Звязда”, – голасна прачытаў ён.

      З канца лавы нехта перадражніў:

      – Ага! Мы сядзелі з табой каля яру, і шукалі ў небе “Звязду”… Не прышый рукаў! – і дурнавата рагатнуў.

      Хросны сувора зыркнуў у цемру – блюзнер імгненна схаваўся за суседаву спіну. – Дык што там Саветы пішуць? – пацікавіўся Хросны.

      Зашамацелі старонкі. Хударлявы паправіў акуляры і, з цяжкасцю разбіраючы саўнаркамаўскую кірыліцу, распачаў пранікнёна:

      Пасецца калгасны статак

      На беразе ціхай ракі,

      А там, у Злучаных Штатах,

      Рэжуць кароў мяснікі!

      Мужчыны памаўчалі – асэнсавалі.

      – Лухта нейкая, – вынес прысуд чарнявы фацат у акуратным стройчыку і кашулі-вышыванцы. – Сапраўды… Прышылі рукаў.

      – А чаго ты ад “Звязды” хацеў? – крыху баязліва нагадаў пра сябе блюзнер і шморгнуў носам.

      – Пішуць пра камуністых, ворагаў народу з “нацдэмаў”, ворагаў народу з “эн-ка-вэ-ду”… А яшчэ ўсіх тамтэйшых пісьменнікаў у нейкі Саюз зганяюць. І гэтых у калгас спалатняюць. А яшчэ справаздача пра надоі ад казлоў і пух ад свінняў.

      – А што ў Саветаў з самагонам? – прымружыўся Хросны.

      – Не пішуць, гады, – дзязька смачна плюнунуў і склаў газету напалам, – відаць, маскоўскую манапольку жлукцяць. Хаця… – угледзеўся ў літары, – нейкі кактэйль Молатава прыдумалі.

      – Піць, чытаць і любіць трэба сваё, – важка запэўніў Хросны, – а Саветы ад нас далёка, як і тыя бацькаўскія гоні.

      Зашамацела буржуазна-нацыяналістычная віленская газета. Беларуская лацініца давалася дзядзьку-каталіку куды лягчэй:

      – “Як гатуюць кумпяк у нашых Гальшанах. Скуру трэба абсмаліць саломай, абшкрэбсці нажом і на тры дні пакласці кумпяк у лёк пад гнёт”.

      Блюзнер гучна каўтнуў сліну.

      – А мой бацька аднойчы суседа па пысе во-ось такім кумпяком перацягнуў! Ці тое свіныя плечы былі, ці…

      Грымнуў люк, пад высокай столлю