Кухмістр Верашчака

Літвінская кухня


Скачать книгу

яек

      40–60 ракаў, або адвараная рыба, або запечаная цяляціна.

      Расцерці добрую жменю кропу з соллю, адварыць нарэзанае шчаўе, бацвінне або бурачкі, астудзіць, пакласці трохі гушчы і частку расолу для кіслаты, смятану, дадаць трохі халоднай кіпячонай вады, змяшаць усё. Пры неабходнасці ўліць яшчэ смятаны або расолу, каб атрымаўся густы белы суп. Перад самай падачай дадаць некалькі кавалкаў лёду, некалькі звараных укрутую і разрэзаных на чатыры часткі яек, 2 дробна нарэзаныя агуркі, ракавыя шыйкі або кавалкі зваранай вялікай рыбы, а калі іх няма – то нарэзаную дробнымі прадаўгаватымі кавалкамі запечаную цяляціну або мяса казулі ці іншай дзічыны.

      Замест вады і смятаны можна ўзяць адпаведную колькасць густой разбоўтанай сыраквашы.

      Калі ёсць квяцістая капуста або спаржа, іх можна асобна зварыць, парэзаць на кавалкі і таксама дадаць у халаднік.

      Халаднік па-мінску

      700 шчаўя, буракоў

      2 свежыя агуркі

      1 яйка

      2 шклянкі кефіру

      120 г зялёнай цыбулі

      2 ст. лыжкі смятаны

      1 ст. лыжка цукру

      Соль, кроп

      У падсоленай вадзе зварыць прамытае і нарэзанае шчаўе, ахаладзіць. Асобна зварыць цэлыя буракі, абабраць, накрышыць саломкай, змяшаць са шчаўем, пакласці дробна нарэзаную і расцёртую з соллю і жаўтком зялёную цыбулю, нашаткаваныя свежыя агуркі, змельчаны бялок, цукар, узбіты кефір. Халаднік заправіць смятанай і пасыпаць дробна нарэзаным кропам.

      Халаднік з вішань з «Кухаркі Літоўскай»

      2,25 л вішань

      300 г цукру

      1,5 шклянкі чырвонага віна

      Трохі карыцы

      2–3 зерні гваздзікі.

      Да гэтага бісквіты.

      Даспелыя вішні без хвосцікаў патаўчы разам з костачкай, усыпаць трошкі карыцы, пару раструшчаных зярнят гваздзікі і пакласці гэта ўсё на некалькі гадзін у гліняную ёмістасць. Пасля выціснуць праз сурвэтку, дадаць цукар, віно, неабходную колькасць халоднай кіпячонай вады і падаць з бісквітамі. Замест віна можна ўліць рэдкай смятаны.

      I моўчкi жвава халаднiк лiтоўскi елi…

      Кулінарныя фантазіі Ані Кулеш.

      Зразы завіваныя – сакрэтная зброя патрыётаў

      А для мужчын ляжала розная вяндлiна:

      Гусяцiна, валовiна, язык, свiнiна

      Найлепшага гатунку, спосабам мясцовым

      Увэнджаная дбайна дымам ядлаўцовым.

      А на астатак зразы чэлядзь падавала.

      Дык вось як снедалi ў Суддзi ў той час, бывала.

      І не толькі ў Суддзі! Як у гэтай цытаце з “Пана Тадэвуша”. Зразы на сняданак. Вельмі распаўсюджаны некалі шляхецкі звычай. Тонкія, добра адбітыя скрылькі ялавічыны, скручаныя з начынкай, абсмажаныя да залацістай скарынкі і тушаныя. Колішні паўсюдны дэлікатэс шляхецкай кухні Рэчы Паспалітай, вельмі папулярны і ў Літве ды Беларусі. А ў эпічнай паэме Міцкевіча зразы – адзіная страва, якая згадваецца двойчы.