Валянцін Акудовіч

Кніга пра Нішто (зборнік)


Скачать книгу

з самім сабой як з персанальнай ісцінай быцця.

      Да таго ж Тэкст, рассунуўшы прастору ёсць у бязмежжа было і трывала замацаваўшы версію верагоднасці будзе, адначасна з «вонкавай» прасторай (двукоссі тут таму, што а-рэальнасць паходзіць з інтэлігібельнага патэнцыялу чалавека і хаця наяўна фіксуецца ў тэхнагібельным рэльефе цывілізацыі, але быційна адбываецца ўнутры я-чалавека) змяніў і «ўнутраную», экзістэнцыйную прастору я-чалавека, якая павялічылася праз параметры было і будзе да той бязмежнай меры, што ўжо дазваляла я-чалавеку змясціць усюдыіснага Бога ў апрычоную тэрыторыю самога сябе. (Інакш кажучы, цяпер чалавеку спатрэбіўся такі Бог, які б улічыў гэтую перамену, улучыўшы яе эмбівалентны сэнс у сваю трансцэндэнтную сутву.)

      Сярод паганскіх багоў не знайшлося такога, які б здолеў, не пакідаючы ўніверсальнага космасу, засвоіць сінгулярны космас я-чалавека, абжыць яго як свой уласны дом і тым самым гарантаваць кожнаму я-чалавеку статус агента ісціны. Як ні блізка да я-чалавека мясціліся ранейшыя багі (Ра на падворку Сонца, Зеўс на гары Алімп, Ярыла за бліжэйшай хмурынкай…), аднак ім было не па сілах пераадолець тую дыстанцыю абыякавасці, што адмяжоўвала іх ад ячалавека, і хаця субстанцыянальна паганскія багі нібыта ўдзельнічалі ва ўсіх чалавечых справах, але гэты ўдзел меў адно значэнне пры-сутнасці ля сутнасных акцыяў я-чалавека і не прадугледжваў магчымасці трансфармацыі ў бок экзістэнцыйнага збліжэння з я-чалавекам, тым болей – таясамасці з ім у адзінай сакральнай прасторы…

      Новы Бог, які адкрыўся еўрапейскаму чалавецтву, быў гранічна чалавечым Богам. Ён перадусім апекаваўся чалавекам, і таму ў яго атрымалася забяспечыць я-чалавеку наспелую перамену статусу: пад апякунствам гэтага Бога я-чалавек з меры існага стаўся тым, што вымяраецца існым, як ягоная, існага, ісціна.

      У Богу я-чалавек знайшоў найбольш важкі аргумент на карысць каштоўнасці самога сябе. Калі Бог стасуецца непасрэдна да мяне, калі ён заангажаваны мною, дык пэўна я патрэбны Богу як тое, без чаго яму цяжка абысціся. Адсюль вынікае, што ў нейкім сэнсе маё «я» – апірышча Бога, і, значыць, у прасторы а-рэальнасці яно ўяўляе супольную з Богам падзею быцця.

      Бог, як я-чалавек, адсунуты ад самога сябе ў неверагодную далеч і я-чалавек, як Бог, ссунуты з гэтай неверагоднай далечы ў прыхапкі я-чалавеку – такой была асноведзь новай сітуацыі, якая далей аб’ектыўна вымагала натуралізацыі бога-чалавека ў значэннях чалавека-бога.

      Персаналізаваўшы Бога ў Ісусе, хрысціянскі чалавек канчаткова паставіў знак тоеснасці паміж сабой і Богам і тым самым улучыў сябе ў ісціну быцця. Разам з тым гэтая працэдура сталася і вырашэннем праблемы я-чалавека ўвогуле, бо дзякуючы антрапамізацыі Бога, чалавек амаль на тысячагоддзе пазбег пытання: хто я?

      Урэшце, феномен Бога быў ні чым іншым, як татальным адказам на ўсе верагодна магчымыя запытанні я-чалавека пра змест існага і сэнс прысутнасці яго, я-чалавека, у бытнаванні быцця.

      Бог – гэта Адказ. А ўсе астатнія