пакланіліся і выйшлі, зачыніўшы за сабою дзверы. Нейкі час у пакоi была амаль поўная цішыня. Было чуваць крокі прыслугі і гасцей караля за дзвярыма. Адна са свечак стала вэндзіць і мігацець. Кароль глядзеў на яе танцуючы агеньчык і працягваў церабіць карункаваю хустачку. Нарэшце, адклаўшы яе ў бок, ён паклікаў госця да сябе жэстам рукі і ціха вымавіў:
– Падыдзіце бліжэй, Панурыш. У гэтым палацы і наогул ва ўсіх маіх палацах, столькі вушэй, што кожны мой ўдых і выдых апісваецца і адпраўляецца імператрыцы наўпрост у Пецярбург. І хоць мы з вамі будзем абмяркоўваць мае асабістыя справы, а не… – тут кароль ўзвысіў голас, – барані нас Усявышні, не бунт жа… – ён зноў стаў гаварыць ціха, – мне б хацелася, каб нашу справу ведалі толькі мы. Мы паглядзім, цi ажыццявіцца маё жаданне.
Кароль рухам вачэй паказаў на крываногі пуф, мяккае сядзенне якога было абцягнута чырвоным аксамітам, і калі яго госць падышоў, зняў з пуфа чорны кій са сярэбранай булавешкай і сказаў:
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.