Сяргей Балахонаў

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)


Скачать книгу

над супостатами шветскими, – згадвае невядомы расійскі мемуарыст пра падзеі 1708 г. – И всей времянный промежуток претерпели Они неединожды сильно от летающего урода литовскаго. Сие уродище прилетало к шатрам царским и корчило рожи, коих описать здеся никак нельзя, дабы не оскорбляти паметь об императоре руссийском. Белоруссцы полоумно рекут оного летягу «бацяном» (сиречь отцем) всего птичства. Средь буйной шляхты литовской сей выблюдок крилатый называется фениксом. Бывают в людех умопомрачения!».[27]

      А вось што прыгадваў пра падзеі сярэдзіны 1708 г. шведскі жаўнер Ёхан Свенсан: «Сутоннела ў ваколіцах Магілёва (Mohuljew), i ў гэтую брыдкую шарую гадзіну, калі нам не дазвалялі запальваць агнёў, у небе з’явіліся велізманыя птушкі. Яны ціха ляцелі над намі і мелі ў сабе (у каго пазычыць глуздоў, каб зразумець, як гэта выйшла!) агні, што стваралі сабою асобныя літары і іх спалучэнні. Сэрца паўспаўнялася трывогай, шлунне пераварочвалася ад вусцішы. «Фіндос пад нос вам, шведы», – разабралі нашы знаўцы тутэйшых моваў усю фразу, але перакласці яе ў шведскую цалкам так і не змаглі. Гэта кепскі знак».[28]

      У 1768 г., калі ў ваколіцах Рагачова ішлі ўпорыстыя баі паміж расійцамі і партызанамі барскай канфедэрацыі, фенікс засведчыў сябе іначай. Расейцы ўлетку таго году напалі на след атрада нейкага Іванькі Балахона. Аддзел быў тым болей для іх ненавідным, бо складаўся не са шляхты, а з мяшчан і сялян. Пасля кароткага, але дужа зацятага бою партызаны былі разбітыя і ўзятыя ў палон. Расійскае камандаванне лічыла супраціўленцаў «мятежниками» і рыхтавала жорсткае пакаранне. Пяць дзясяткаў паланёных па чарзе былі прывязаныя да гарматаў і расстраляныя ў спіну (праз якія 90 гадоў гэтакі спосаб пакарання пазычаць ангельцы для расправы над індыйскімі паўстанцамі-сіпаямі). Сведкам гвалту стаўся фенікс. Але ратаваць беларусінаў было запозна – на вачах птаха апошнім гарматным стрэлам быў разарваны Іванька Балахон.

      «Сей воровской разбойник Ваня Болохонин пред смертию восклицал в небеси, взывая не к Богу, но к иному могуществу, – прыпамінае ў сваім тайным дзённіку расійскі афіцэр Павал Галаўнёў-Седаўласаў. – В очех солдат, кои приводили присуд в исполненье, замелькало сомненье, ибо над главами нашими воспарила преотвратительнейшая птица. Я приказал продолжать исполненье присуда, а остальным – начать стрельбу по страшилищу. Оное изронило истошный вопль, от коего средь многих наших кровь чрез уши проступить изволила. По сем же оно начяло в нас огнем, аки Змей Горыныч, рыгати. Огонь его, справедливости ради укажу, невидимым был, ибо обуглилися наши ребятушки прямо на месте, не воспламеняясь даже. Как спасенье обрел, предположить не смею, уповая токмо на Господа, восхваляя Его. Укрылся я на телеге в сундучке древляном, мысля, коль уж умереть суждено, так пускай хоть в подобии гроба лежащим».[29] Пасля гэтага інцыдэнту расійцы перасталі выкарыстоўваць у сваёй практыцы памянёны разнавід пакарання беларускіх партызанаў. Лавіць фенікса тады ніхто не рызыкнуў, хаця Галаўнёў-Седаўласаў