ха-ха. Можа, і за каго – падкажаш?
– Табе вырашаць.
– Мне днямі адзін наш румын прапанаваў нешта накшталт таго.
– Віця Ганабец? Гэты – што з Малдавіі? – здагадаўся Ігнат Мазур. – Вось здзівіла. А што ты?
– Патлумачыла папулярна, што мне патрэбны самастойны, забяспечаны матэрыяльна мужчына, а не бедны студэнт. Хіба што пакахаю якога. Але гэта так, антрэ ну. Вельмі ты здагадлівы пра Ганабца і іншае – такія заўжды небяспечныя. І потым, Маракова на цябе вока закінула. Дый выкладчыцы Ліцвінавай ты спадабаўся. Я бачыла. А ўвогуле, сумна жыць на свеце, Ігнат.
Упершыню дзяўчына назвала яго проста па імені. Цёплая хваля прыязнасці ахапіла яго, і студэнт Ігнат Мазур падумаў раптам, што адчуў бы сябе шчаслівым, каб проста зараз прылегчы побач з ёй на гэтым ложку і пакласці далонь ёй на аголеную грудзь.
– Толькі ж пачынаеш жыць, Святлана.
– У тым-та і справа.
Дзяўчына запаліла новую цыгарэту, сказала рашуча:
– Хачу цяпер адна пабыць. А то зараз прыйдуць дзяўчаты. Цябе пабачаць, маладога, гожага. Мараковай данясуць, ха-ха.
Студэнт Ігнат Мазур узняўся з зэдліка, адчыніў акно, пайшоў да дзвярэй.
– Зачыніш сама. А то напалілі. Кідала б гэтую звычку.
– Пляваць. Хоць дзякуй за клопат.
У адзін з вечароў да яго ў інтэрнат прыйшла Аня Балтас. Стройная, у плісаванай спадніцы, адкрытай кашулі, валасы колеру саломы гожа абрамлялі яе мілавідны загарэлы твар. Адно плячо, левае, крыху ўзнята, што, як ён ведаў, было ў яе прыкметай хвалявання.
У пакойчыку студэнт Ігнат Мазур быў не адзін. Ляжаў на засланым ложку з падручнікам па палітэканоміі глухаваты аднакурснік Міхась Байкоў, а за сталом лістаў нейкія паперы і адначасова вячэраў рухавы і заўжды вясёлы кавэзэшнік Дзяніс Маркін – з невялікай галавой мікрацэфала і пастаянна расцягнутым ва ўсмешцы ротам.
– Можна да вас? – насцярожана спытала з парога Аня Балтас і дадала:
– Прывет, Ігнат. Я да цябе.
– Канешне, заходзь! – шчыра абрадаваўся Ігнат Мазур. – Прысядзь во на мой ложак, а я зараз збяруся. Хоць – пачакай. Ты, Дзяніс, схадзіў бы павучыў навуку ў «чырвоным» пакоі, а з Байковым я зараз улагоджу, – звярнуўся ён да Маркіна.
– Пайду на гадзіну, не больш, – ахвотна згадзіўся Маркін.
– Ды толькі яго, – кіўнуў на Байкова, – паспрабуй угаварыць. Для пейзана паляжаць без справы – асалода.
– Міхась! – не марудзячы пасунуўся да аднакурсніка студэнт Ігнат Мазур. – Ты б пайшоў прагуляўся. Бачыш, да мяне госці.
– Га? – з ідыёцкім выглядам спытаў той, касавурачы вокам на дзяўчыну.
Аня Балтас усміхнулася, села на ложак.
– Дзякуй, што не выгналі. Не турбуйцеся, хлопцы, я на хвіліну. Пайшлі, Ігнат, у кавярні пасядзім. Тут побач. Я ўбачыла, ёсць такая. Не супраць?
Паўза.
– Слушна кажаш, – згадзіўся ўрэшце Ігнат Мазур. – Калі там ціха, чыста і мёдам намазана.
У кавярні сапраўды было на гэты час даволі ціха, яны замовілі бутэльку таннага белага сухога віна і марозіва для дзяўчыны.
– Паслухай,