Ад шчасця, што гэта мова ёсць і я магу яе слухаць.
А сёння, 24 лютага, слухаў казані ксяндзоў Уладзіслава Завальнюка, Антонія Дзям’янкі, Яна Крэмца… слухаў – як песню, як гімн, які Божай сілай робіць у маёй душы штось такое, што я не магу адзначыць і сказаць, а толькі магу ціха, безгалоса плакаць – столькі чую вышэйшай праўды ў іхніх казанях, столькі спрыяння і даравання маёй душы грэшнай!.. І я звяртаюся да ўсіх вас, людзі Беларусі: слухайце, слухайце, слухайце – ці вы праваслаўныя, ці вы католікі, ці вы пратэстанты, ці вы якое іншае веры, але жывяце тут, на зямлі беларускай. І ёсць грамадзянамі нашай краіны, – слухайце мову зямлі гэтае, зямлі крывіцка-ліцвінска-беларускай! Слухайце, шаноўныя, – і вам аддасца! І вам аддасца!..
Дык куды рухаемся?
На канцэрце ў Маскве для Мінюста артыст Баскаў спеў «Шарманку» – адну з самых лепшых сучасных рускіх песень. У зале – ніхто ані не зварухнуўся. Не кранула. Пасля Баскава на сцэну выйшаў крыўляка – з пошлымі досціпамі. О, як адразу ж ажывілася зала! Цудоўная песня не кранула, а бяздарная пашляціна, цынічнае выскалянне на тэму сексу – у захапленне прывяло.
Дык куды рухаемся?
Кожны беларус павінен гэта ведаць
Далучыўшы гвалтам Вялікае Княства Літоўскае да Расейскай імперыі, Кацярына ІІ агаласіла ўказ: «…Великое Княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью, а народ ее белорусами, чем на века привяжем ее к России. Замирить Белую Русь силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя» (1796).
Як у такім разе кажуць: каментар непатрэбны. Гадоў праз 70, задушыўшы паўстанне, якім кіраваў Кастусь Каліноўскі, губернатар Паўночна-Заходняга краю Мураўёў (Мураўёўвешальнік) пісаў: «В Северо-Западном крае так называемый белорусский язык необходимо низвести на ничто, ибо, если этого не сделать, он постоянно будет инспирировать мысль об отдельном белорусском народе и о праве этого народа на этническую самостоятельность и национально-государственную суверенность, чего допустить нельзя».
І зноў жа: каментар непатрэбны.
Але ведаць і помніць гэта мы, беларусы, павінны. Калі хочам заставацца сабою – свабодным, самастойным, паважаным у свеце народам.
Пра ВКЛ
На дварэ 1965 год, а мы ўсё яшчэ пішам і друкуем: «У Маскоўскую дзяржаву паслы ехалі праз Вялікае Княства Літоўскае, у склад якога ўваходзіла Беларусь» («Полымя», 1965, № 4). Не пішам «ВКЛ – сярэдневяковая беларуская дзяржава, у склад якой уваходзіла Жамойція (сучасная Летува) і вялікая частка Украіны, а пішам «Беларусь уваходзіла». У што ўваходзіла, куды? Беларусь у Беларусь? Нонсенс! Але – гэта мы сёння паразумнелі і расплюшчылі вочы. А зусім яшчэ нядаўна, зусім нядаўна! – не ведалі, хто куды ўваходзіў. Не ведалі элементарнай гісторыі сваёй краіны, свайго народа.
«Гори, гори…»
Калі перастане гучаць