Ніл Гілевіч

У віры быцця


Скачать книгу

– Расія, Расійская імперыя. Як і ў 1917-м; як і сёння – у 1991-м. Вось гэта і ўнушалася! Айчына!

      «Славься, Отечество наше свободное!..» Але ж па-беларуску «Отечество» – Бацькаўшчына, г. зн. зямля бацькоў. Гэта – і дзяржава, і родны край, Радзіма, Бацькаўшчына. У Расіі не супадае: «Отечество» – гэта дзяржава, а «Родина» – родная зямля…

1991

      Высакароднасць

      Часопіс «Нёман» апублікаваў вельмі цікавы дакумент – «Тлумачальную запіску» У. С. Караткевіча, зробленую ім па патрабаванні КДБ БССР. Патрабаванне ўзнікла па нейчым даносе, што ў Караткевіча на кватэры збіраюцца і пра штосьці гавораць навукоўцы і літаратары, якія знаходзяцца на падазрэнні ў КДБ. Па кожнай з гэтых асоб Караткевіч і дае сваё тлумачэнне – сваю маральную і грамадска-палітычную ацэнку. Пра каго – зусім лапідарную (Г. Тумас, А. Ліс), пра каго – больш разгорнутую (М. Прашковіч, Л. Геніюш, М. Чарняўскі, С. Міско, В. Лапуць). Пра кожнага з пералічаных Уладзімір Сямёнавіч гаворыць з вялікай павагай, падкрэсліваючы іх выдатныя чалавечыя і грамадзянскія якасці, іх навуковы або пісьменніцкі аўтарытэт. І завяршае свае паказанні агульнай ацэнкай і дзейнасці «падазроных», і ўсёй грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, – завяршае не гнучыся, не ўгодліва, не з дрыжыкамі ў каленках, а шчыра і мужна, з высокай чалавечай і пісьменніцкай годнасцю. Вось некалькі радкоў з ягонага «падагульнення»: «…За своих знакомых я ручаюсь в том, что они люди порядочные, что они любят свою Родину и, в случае чего, не подведут… А то, что некоторые факты… скажем, отношение к белорусскому языку в школе, к тому, что некоторые принижают роль белорусов в войне, к тому, что Минск не имеет национального лица – что эти факты вызывали наше законное, может быть, излишне резкое возмущение, то, я думаю, это было не только наше право, но и наша обязанность».

      Вось так: «не толькі наша права, але і наш абавязак». І можаце сабе судзіць мяне, калі мая праўда вам не падабаецца.

1993

      Пра М. А. Някрасава

      Ніхто ў рускай паэзіі так балюча не ўспрымаў пакуты абяздоленых, так не спачуваў няшчаснаму чалавеку, так не апеляваў да сумлення, як Някрасаў. І вось цяпер, калі мы пачынаем разумець, што гібельны шлях літаратуры – гэта адыход ад «больной совести», ад грамадзянскай сумленнасці і мужнасці, – іменна цяпер Някрасаў выкідваецца з ліку святых. Ён не ўспамінаецца. Яго не стала! Няма! Але калі такі паэт стаў не патрэбен – гэта бяда! Для літаратуры. Для Расіі. Для нацыі. Для духоўнага існавання народа.

1993

      На першым з’ездзе пісьменнікаў СССР

      Калі галоўны дакладчык Мікалай Бухарын сказаў: «Другой крупнейшей фигурой нашей поэзии является Владимир Маяковский», – загрымелі бурныя апладысменты, і ўсе ўсталі. Пачаў гаварыць пра Багрыцкага – воплескі, усе ўсталі. І пасля – двойчы воплескі. Назваў Безыменскага – воплескі, і пасля яшчэ колькі разоў. Безыменскаму!.. Колькі гаварыў пра Ясеніна – ніякіх ні разу воплескаў. Як гэта кажуць у такім разе рускія людзі: «Каково?..»

      Калі Бухарын скончыў – зала бы звар’яцела: бурныя воплескі, авацыі, крыкі