Адам Глобус

Play.by


Скачать книгу

чалавечае горла робіцца настолькі моцным, што не ведаеш, дзе падзецца. Даводзіцца ва ўяўленні ўсаджваць вострае лязо ва ўласную нагу. Нават уяўны боль вяртае яснасць думак, тады я акуратна хаваю нож у скураныя ножны і прагна п’ю ваду. Раней я спрабаваў сваю празмерную агрэсію заліваць гарэлкаю, толькі ад гарэлкі жаданне забіць чалавека рабілася яшчэ большым, яно рабілася амаль непераадольным. Гэта адна з прычынаў, чаму я кінуў гарэлку, адна з самых важных нагодаў, каб не напівацца. А на цвярозую галаву значна лягчэй утаймоўваць прагу забойства.

      Зрэшты, я быў цалкам цвярозы, калі антыквар Шура прапанаваў набыць у яго казацкую шашку. Начорта мне тая шашка? Але ж я ўзяў яе ў правую руку і ўзважыў. І тут са мною пачало адбывацца нешта неверагоднае: я на ўласнай скуры адчуў якасны скачок чалавека вайсковага ад каменнага нажа да казацкай шашкі.

      Я ўзняў яе і з усёй моцы секануў паветра. Шашка апісвала дугу, а прад маімі вачыма пралятала ўся гісторыя казацтва з бунтамі, з рэвалюцыямі, са змаганнем за незалежнасць бязмежнага Казакстану пад штандарамі атамана Краснова, які маліўся д’яблу, бо не верыў, што Бог дапаможа яму ў вайне. Шашка праляцела ў якім міліметры ад маёй нагі і спынілася. Як я не адсек сам сабе нагу? Чорт яго ведае. Адно зразумела, што Шура мне больш не прапаноўваў ні шашак, ні шабляў.

      Агнястрэльную зброю мне таксама ніхто не прапаноўваў, дый не люблю я яе. Да стрэльбаў, рэвальвераў і пісталетаў з аўтаматамі я раўнадушны цалкам, хіба што балістычная ракета мяне крыху хвалявала. У нашай сям’і быў чалавек – дзядзька Саньдзя, які ўзначальваў ахову такой ракеты. База мясцілася ў Казахстане. І з Казахстана гэтай ракетаю можна было зруйнаваць Пекін альбо Нью-Йорк. Такі маштаб разбурэнняў мяне хваляваў. Але хваляваў ён мяне значна меней, чым вострая дзюбка нажа над уласным кулаком. Калі я бачу свой кулак з заціснутым у ім нажом, у мяне ўсяляецца Нажавік – жорсткі бог спрадвечнай вайны. Мо таму і нельга беларусу прымаць нож у якасці падарунка? Мо таму і трэба плаціць за нож наперад? Я плачу.

      І гэтым разам я заплаціў жанчыне, якая вырашыла падарыць мне нож. Я заплаціў, паклаў нож у кішэнь, і мы пайшлі на паўзабаронены мітынг.

      6. Мацюк

      Ці ёсць у беларускай мове мат? Хіба гэта важна?.. У белмове ёсць мацюк! Дакладна. У нас маецца мацюк, і не адзін мацюк, а безліч моцных мацюкоў, такіх моцных, што яны здатны з жанчыны зрабіць мужчыну. Доказы? Зараз будуць…

      Пачну з Масквы – гнязда рускіх шматпавярховых матаў. Запрасілі мяне туды на фестываль сусветных культур. Карэйцы з манголамі, палякі з немцамі, венгры з уетнамцамі фестывалілі па поўнай праграме. У балгарскай амбасадзе культурны інтэрнацыянал дарваўся да ракіі. Першую паўлітровую пляшку я выпіў з хахлом Гырнікам, другую выжлукціў з маскалём беларускага паходжання Казакевічам, трэцюю я нёс у кішэні, каб высмактаць з паэтамі метаметафарыстамі. Быў мароз, моцны вецер згінаў людзей напалам, а я ішоў, высока ўзняўшы галаву, бо, нахіліся я хоць крыху, і ўся мая шматкаштоўная ракія апынецца пад нагамі.

      Прыйшоў