Коллектив авторов

Ева ў пошуках Адама (зборнік)


Скачать книгу

ад ранніх вераснёвых халадоў… Чаму ж яно так сталася?.. Хіба яна зрабіла каму-небудзь зло ў гэтым свеце?.. Яна магла б знайсці патрэбныя словы для рыб і птушак, злодзеяў і анёлаў… Яна магла б жыць з пракажонымі, карміць іх хлебам, абмываць іхнія раны… Яе не палохаюць чужыя хваробы і беднасць… Хай толькі ён вернецца!.. Яна не святая, так. Святы – гэта той, праз каго свеціць сонца… Хай толькі ён вернецца!…

      А ён не вяртаецца, бо яна зрабіла нешта не так… Чаму было не нарадзіць?..

      Бяда – гэта калі ты паміраеш ад чакання і гадзіннік убівае табе ў галаву свае хвіліны-цвікі… І нікому нічога да таго, нават таму, каго ты так чакаеш…

      Ніхто ў гэтым свеце не падыходзіць да цябе выпадкова – гэта закон усіх светаў… Вельмі важна, хто падыдзе першы. І вельмі важна яго пазнаць. Ён падышоў да яе на той плошчы з галубамі, залітай сонцам… Яна пазнала яго, і ён застаўся побач на цэлыя тры гады…

      А раніцай трэба некуды ісці, трэба нешта рабіць. А ёй не хочацца нават і выходзіць з кватэры. Раптам ён прыйдзе, а яе няма…

      Чаму ж яна не нарадзіла?..

      Раніцай усё будзе, як заўжды. Дождж, нарэшце, скончыцца. Каціная Каралева выведзе на прагулку сваё бела-шэрае вусатае сямейства. Аляксандр адвядзе сына да школы і пабяжыць у паветку будаваць шхуну, а Ала будзе развешваць бялізну пад вербамі і спяваць. Ірынка з чырвонымі стужкамі паскача па зноў намаляваных клетках.

      Але гэта будзе заўтра. А цяпер яшчэ ноч, яшчэ дождж, і яна не спіць. І хай ідзе гэты дождж, ідзе і не сціхае. Яна будзе ляжаць і слухаць яго. Хай ён вісіць цёмнай вільготнай заслонай над усім светам, над восенню, над яе акном. Бо ўжо нічога няма: ні зямлі, ні агню, ні яго, ні яе… Хай ідзе дождж і пахне тым, чаму ніколі, мабыць, не збыцца.

      Паветраны змей не ўзляціць: хіба можна запускаць папяровую птушку ў неба ў такое надвор’е?..

      Аляксандр І. Бацкель

      Муза

      я асабіста ніколі не слухаў і не карыстаўся ісцінамі з двароў альбо ад старых пакаленняў, бо тады мяне варта было б ажаніць з качаргой і забыцца на дзівака, які раней жыў тут. я ніколі не ацэньваў сябе звонку, калі справа даходзіла да кахання. я лічыў, што варты любой жанчыны, якая мне спадабаецца, і ўсе гэтыя «ён ёй не пасуе, ён стары, тупы, занадта малады, бедны, непрыгожы, тоўсты, валасаты, невысокага росту» – амаль усё з пералічанага пасавала б і мне, кожнае ў свой час.

      я верыў і веру толькі ў моц мужчынскага мозгу, у ягоную інтэлектуальную гнуткасць і магчымасць загадзя спланаваць шляхі дасягнення той ці іншай жанчыны.

      у мяне каханкі былі розныя, і я ніколі не ствараў сабе нейкі вобраз, які шукаю; здаралася, што мяне маглі завабіць адно бровы, і я больш нічога не бачыў, альбо высокі рост, і я ўжо рыхтаваў прылады, каб караскацца да сваёй перамогі. Былі выпадкі, калі я месяцамі мусіў дабівацца жанчыны, і, як толькі яе атрымлівалася пацалаваць і ўзяць за руку, я страчваў да яе цікавасць, або наадварот, мяне магла трымаць доўгі час жанчына на кароткім ланцугу толькі праз тое, што сама ўзяла ініцыятыву ў