Алесь Карлюкевiч

Братэрства


Скачать книгу

свободу

      глядели

      через —

      как глядят в смотровую щель!

      Но и вас сносило наземь, косо,

      сжав коня кусачками рейтуз.

      «Ах, поручик, биты ваши козыри».

      «Крою сердцем – это пятый туз!»

      Огненное офицерство!

      Сердце – ваш беспроигрышный бой.

      Амбразуры закрывает сердце.

      Гибнет от булавки

      болевой.

      На балкон мы

      вышли. Внизу

      шумел Львов.

      Он рассказал мне свою историю. У каждого

      офицера есть своя история. В этой была

      женщина и лифт.

      «Странно», – подумал я…

      Побач з вёскай Пціч, дзе жыў «лейтэнант Загорын», на другім беразе ракі Пціч – старажытныя Дудзічы, радзіма многіх знакамітых асветнікаў, святароў, пісьменнікаў, ды і проста добрых і цікавых людзей. Краязнаўца, этнограф, пісьменнік, перакладчык Аляксандр і кампазітар Міхал Ельскія, скульптар Карл Ельскі, паэт Уладзімір Дудзіцкі… Адсюль родам – і маці рускага паэта, празаіка, перакладчыка Валерыя Ліпневіча. Між іншым, і зараз, зіму праводзячы ў падмаскоўнай Рузе, ён улетку і ўвосень гасцюе на радзіме мамы, дзеда і бабы. Дзед – Васіль Іванавіч Бардзіян, 1891 года нараджэння, скончыў у Дудзічах чатыры класы царкоўна-прыходскай школы. У грамадзянскую вайну ганяўся за бандамі Махно. Бачыў камандарма Будзённага. Быў адным з першых старшыняў калгаса ў Дудзічах. У пухавіцкай вёсцы Валерый Ліпневіч напісаў сваю першую паэтычную кнігу «Трава і дождж». Пасля ў дзедавай хаце пісаліся многія вершы для кніг «Цішыня», «Дрэва і рака», «Невядомая планета».

      – Першы дудзіцкі верш напісаны мною ў 13 гадоў, пасля лета і доўгай дарогі да цягніка – 12 км пешшу, ды са слязьмі на вачах ад развітання з бабуляй і дзедам, – расказаў мне Валерый Ліпневіч.

      Пра Дудзічы і ваколіцы, пра Андрэя Захарэнку ёсць старонкі і ў мастацкім нарысе ці нават аповесці В. Ліпневіча «У крэсле пад яблыняй», творы, які надрукаваны ў часопісе «Новый мир» у 2006 г. А ўваходзіў Андрэй Андрэевіч у літаратуру як мастацкі і жыццёвы вобраз спярша праз верш А. Вазнясенскага.

      Вайну сустрэла ў Зазерцы…

      Вандруючы па розных куточках Мінскай вобласці, найчасцей зазіраю ў Пухавіцкі раён. Ведаю, што кожная сустрэча прынясе нешта новае для маёй памяці. Магчыма, паслухаю кагосьці з людзей сталага веку – і знайду новую характарыстыку таго ці іншага тапоніма, даведаюся сакрэты назвы паселішча, запішу ёмкае слоўца. А хтосьці раскажа гісторыю, перададзеную бацькамі ці дзядамі. Гісторыю пра свой уласны радавод альбо пра мінулую вайну. Здараецца, што «пухавіцкія памяткі» знаходжу і далёка ад нашай радзімы. Як вось і ў гэтым выпадку…

      Гартаючы адзін з пісьменніцкіх даведнікаў, сутыкнуўся з лаканічнай інфармацыяй пра тое, што руская пісьменніца Іна Растоўцава частку свайго дзяцінства ў час Вялікай Айчыннай вайны правяла ў Беларусі. Ведаючы Іну Іванаўну па грунтоўных літаратуразнаўчых публікацыях, перакладах паэзіі (у тым ліку і надрукаваных у мінскім часопісе «Всемирная литература»), адважыўся напісаць у Маскву. Так пачалося новае адкрыццё звычайнай чалавечай