у госці і здымаць абутак пры ўваходзе. Вядома, у госці прыходзіць савецкі афіцэр, абутак не здымае, гаспадыня галосіць: «Як можна было не зняць абутак?» Савецкія афіцэры пагражаюць пісталетам. Сцэнарыст фільма яўна гадаваўся ў маскоўскай кватэры з абавязковымі тапачкамі ля ўвахода як праявай найвышэйшай культуры. Цяжка выйсці за межы сучаснай маскоўскай рэальнасці і падумаць пра тое, што ў 1941 годзе ўсё было не так, і афіцэры (у форме!!!) не сцягвалі боты, заходзячы ў памяшканне, і не абувалі тапкаў. І ўвогуле, здымаць абутак – усходняя традыцыя.
Зло, якое прыкідваецца дабром
Ёсць такое зло, якое прыкідваецца дабром, на яго тле зло, якое нічым не прыкідваецца, выглядае зусім бяскрыўдным: бачыш, што зло, – абыдзі. Іншая справа – зло, якое прыкідваецца дабром. Я называю гэта Тры Х – хітрасць, хцівасць, хіжасць. Адэпты такога зла наскрозь прытарныя і фальшывыя. А яшчэ вельмі часта практыкуюць модную цяпер аптымістычную псіхалогію і радасна супрацоўнічаюць з уладай. І «сонечна» (а як для чалавека, які разумее, – нацягнута) усміхаюцца. Гэта не ўсмешка – грымаса.
Ёсць знакаміты фільм «Залатая ліхаманка» з Чарлі Чаплінам, дзе галодны барадаты злыдзень глядзіць на Чапліна, які ператвараецца для яго ў велізарную курыцу. Гэта значыць, Чапліна як чалавека есці нельга, але ў барадатага ўзнікае замена рэальнай рэчаіснасці ідэалагічнай мадэллю – гэта не чалавек, гэта курыца, якую можна з’есці. Раз гэта курыца, значыць, з’есці яе гэта нармальна, бо я ж есці жадаю, я паміраю з голаду. Для гэтага і існуе прапаганда, яна падмяняе рэальнасць вобразам, патрэбным уладзе.
Існуюць розныя варыянты. Можна спаслацца на той жа фільм, калі Чарлі Чаплін есць чаравік і ўяўляе, што шнуркі – гэта спагеці, а цвічкі – костачкі. Ён паводзіць сябе не як людажэр. У яго іншая ідэалогія. Але любая ідэалогія замяняе сабой рэальную рэчаіснасць, каб апраўдаць паводзіны чалавека, паводзіны ўлады, паводзіны партыі, паводзіны лідара. А ў Беларусі прапагандысты падмяняюць рэальнасць вобразамі па прынцыпе «Беларусь сёння. Правільны выбар» («мы самыя лепшыя, усе нам зайздросцяць і так трымаць»). Усё гэта цяжкімі штампамі ўпрасоўваецца ў свядомасць праз дзяржаўнае радыё, тэлебачанне, газеты. І яшчэ праз людзей, якія з аптымізмам пераконваюць блізкіх, што зло ёсць дабро.
«Пінгвін» і Верхні горад
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.