Вінцэсь Мудроў

Забойца анёла (зборнік)


Скачать книгу

Стары дастаў беламорыну, скамечыў набойніцу ў гармонік, потым выцягнуў запалкі, і ўнук, перахапіўшы пушку, паднёс запаленую сярнічку да дзедавага носа.

      – У рацэ ляжыць, – выдыхнуў, разам з папяросным дымам, дзед Трахім, прысеў на край ганка і пасля глыбокай зацяжкі, ад якой нават пацямнела ўваччу, распавёў унуку гісторыю саракагадовай даўніны.

      …Аднойчы, золкай восеньскай ноччу, Трахім пайшоў на раку ставіць донкі, і нечакана з прырэчных кустоў выйшаў міліцыянт у плашч-накідцы. Зыркнуўшы з-пад насунутага на вочы капюшона, міліцыянт загадаў тэрмінова пакінуць бераг, бо тут мусяць адбыцца вайсковыя вучэнні.

      «Ці не пантонны мост наводзяць?» – падумаў Трахім, адышоў метраў на дзвесце і залёг за кустом – вырашыў паглядзець, як там усё будзе. Ляжаў доўга, здранцвеў увесь, хацеў быў ужо дахаты падацца, ды тут на бераг – з натужлівым выццём – выехаў самазвал і, даўшы задам, заехаў у ваду. Месца, куды заехаў самазвал, было адметным: там, непадалёку ад берага, круціў хлапякі белай пены глыбокі вір – у віры, адразу па вайне, знайшлі тапельца, а таму тутэйшыя рыбакі ніколі не закідвалі туды вуды.

      У цемры пачуліся галасы, мільганулі жарынкі цыгарак, самазвал загуў, цяпер ужо са страшнай натугай, і ў вір, узняўшы нябачныя пырскі, бухнулася штосьці цёмнае і важкае.

      Раніцою, як толькі развіднела, Трахім пабег на раку і сустрэў па дарозе Сяргейчыка – аднаногага інваліда, які таксама быў заўзятым рыбаком і хата якога стаяла на другім баку вуліцы.

      – Чуў? – вымавіў Сяргейчык, калі яны парукаліся. Трахім таргануў галавой, і сусед, секануўшы паветра бамбукавым вудзільнам, прамармытаў:

      – Сталіна скінулі.

      – Як скінулі? Куды? – гукнуў быў Трахім, прыцішыў крок, а пачуўшы пра бюст, што стаяў у парку, шпарка пайшоў, прыладжваючы крок да мернага рыпення Сяргейчыкавага пратэза…

      – І што… сапраўды з бронзы? – запытаўся ўнук, не даслухаўшы дзедавага аповеду.

      – Ну так… жоўты такі стаяў, – дзед павёў рукамі, малюючы ў паветры відарыс сталінскага бюста, і Мікола ў чарговы раз пачухаў ніз жывата.

      – Гіпс, відаць… Пафарбавалі пад бронзу.

      – Ды не-э… Гіпс бы ў вадзе разваліўся, а ён цалюткі, – Трахім вытрымаў паўзу і з разважнасцю патлумачыў: – У семдзесят другім годзе, як рака абмялела, макаўка паказалася. Мальцы яшчэ там нырца давалі…

      Стары пацёр далонню санлівыя вочы, а калі зноў зірнуў на свет, унук ужо бег з двара, і на пытанне: «Куды ты паляцеў?» – коратка азваўся: «Да Гасюты!»

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

/9j/4AAQSkZJRgABAQEASABIAAD/2wBDAAIBAQIBAQICAgICAgICAwUDAwMDAwYEBAMFBwYHBwcGBwcICQsJCAgKCAcHCg0KCgsMDAwMBwkODw0MDgsMDAz/2wBDAQICAgMDAwYDAwYMCAcIDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAz/wgARCARlAtUDAREAAhEBAxEB/8QAHQAAAgEFAQEAAAAAAAAAAAAAAgMEAAEFBggHCf/EABwBAAICAwE