Людміла Рублеўская

Сэрца мармуровага анёла (зборнік)


Скачать книгу

ж такая поскудзь, і чалавека перажыве!

      І Магдаліна нічога не сказала ёй. І засталася ў чужым пакоі, з чужымі рэчамі і сам-насам са сваёй бядой…

      Пераглядаць рэчы не было моцы. Ісці ў інтэрнат настолькі не хацелася, што Магда вырашыла заначаваць на гэтай чорнай цвёрдай канапе, у кампаніі крумкача. Скразняк варушыў на акне занавескі, і можна было ўявіць, што вось-вось з'явіцца прывід былога гаспадара.

      Але пасля перажытага магчымае з'яўленне прывіда Магду не ўзрушвала.

      …і пыл гісторыі

      Сімвал святога Марка-евангеліста – леў. Звычайна на іконах гэты леў зусім не страшны – кучаравы, залацісты, з закручанымі ў кольцы вусамі і вялікімі рахманымі вачыма.

      Як баранчык.

      Марк Ялецкі нічым не нагадваў залацістага кучаравага льва. Хіба што таксама быў дужы, шыракаплечы. Ды яшчэ ў разважаннях меў ільвіную ўчэпістасць. Жалезная логіка і энцыклапедычная эрудыцыя – так паўжартоўна рэкамендаваў сам сябе Марк. Нездарма атрымаў незвычайнае імя па жаданні дзівакаватага дзеда-прафесара. І журналістам Марк быў добрым. З уласцівымі сапраўднаму журналісту цікавасцю і скептыцызмам. Таму зараз Марк, які, як належала сапраўднаму рыцару, прыляцеў па першым жа званку зарумзанай Магды, сядзеў побач з ёю на падлозе пакоя кватэры нумар шэсць, перабіраў раскладзеныя лісты, фотаздымкі і кнігі. Ды касавурыўся час ад часу на крумкача, які зноў узляцеў на шафу і шаргатаў там, як патрывожаны дамавік.

      – Так я і ведаў, што нельга цябе адпускаць… Цябе толькі лянівы не пакрыўдзіць. О, якое рэдкае выданне! – Марк узважваў на руцэ кнігу ў зялёнай вокладцы. – Я нават не ведаў, што такое ёсць – «Старый литовский статут 1529 года». Тут, у Маскве выдадзены… 1854 год. Ты сама хоць чула пра літоўскі статут, канстытуцыю Вялікага княства Літоўскага? Ведаеш, што яна напісаная на старабеларускай мове? Невук ты маленькі…

      – І што, гэтая кніжка дарагая? – насцярожана спыталася Магда.

      – Рублёў за пяцьдзесят і я набыў бы. Але б не прадалі.

      – Дык мы павінны адшукаць сваякоў старога! – захвалявалася дзяўчына. – Гэта павінна належаць ім!

      – Дурненькая! – азваўся Марк. – Стары быў рэпрэсіраваны, калі якія сваякі і ёсць – даўно ад яго адракліся.

      – А што гэта за нацыянал-дэмакратычная партыя? Рэктар казаў, Іван Канстанцінавіч быў у ёй.

      – Разумееш… – Марк абдумваў словы. – Тады шукалі ворагаў. Прыдумлялі розныя антысавецкія рухі, партыі. Каб было зразумела – за што арыштоўваюць, судзяць, расстрэльваюць. На Беларусі таксама знайшлі антысавецкую партыю – нацыянал-дэмакратычную. А ці была яна? Пастралялі і па-ссылалі тысячы. Навукоўцаў, творчую інтэлігенцыю. Дзеда майго, прафесара, таксама папацягалі. Але чалавек ён учэпісты, здольнасці да прыстасавання фенаменальныя. Таму і цяпер жыве. А ты думала, чаму ён, перш чым дзверы адчыніць, наведніка параспытвае ледзь не пра сваякоў за мяжой. У дваццатых гадах у Саюзе беларускіх пісьменнікаў было чатырыста чалавек. А перад Вялікай Айчыннай засталося дзевяць. З іх, здаецца, толькі чатыры беларусы. Гэты Хмель,