Кнут Гамсун

Голад (зборнік)


Скачать книгу

пагляд з-пад белай павалокі быў непрыемны да агіды.

      – Вы не тутэйшы? – спытаў ён.

      – Але…

      Няўжо ж ён не можа прачытаць нават назву газеты, што ў яго руках?

      – З цяжкасцю…

      Зрэшты, ён адразу зразумеў, што я не тутэйшы, здагадаўся з вымаўлення. Гэта так проста, бо ў яго вельмі тонкі слых. Начамі, калі ўсе спяць, ён нават дыханне ў суседнім пакоі чуе…

      – Але я вось што хацеў спытаць: вы дзе жывяце?

      Мне адразу ж захацелася зманіць. Я схлусіў міжволі, сказаў без намеру і задняе думкі:

      – На плошчы Святога Улафа, дом два.

      – Праўда?

      А ён жа ведае на плошчы Святога Улафа кожны камень. Там ёсць фантан, некалькі ліхтароў, дрэвы, ён усё памятае…

      – Каторы, вы сказалі, нумар?

      Я, змучаны дакучлівай думкай пра газету, вырашыў пакласці гэтаму канец і ўстаў. Таямніца абавязкова павінна была раскрыцца.

      – Раз вам няможна чытаць газеты, навошта ж…

      – Вы, здаецца, сказалі, што жывяце ў доме нумар два?   – працягваў ён, не заўважаючы майго хвалявання. – Свайго часу я ведаў усіх жыхароў у гэтым доме. Як завуць вашага гаспадара?

      Каб адчапіцца ад яго, я сказаў першае, што прыйшло ў галаву: прозвішча прыдумаў тут жа, на месцы, каб гэты назола супакоіўся.

      – Хапалаці, – сказаў я.

      – Ну так, Хапалаці, – кіўнуў ён і дакладна паўтарыў гэтае цяжкое прозвішча.

      Я са здзіўленнем глядзеў на яго: ён сядзеў з вельмі сур’ёзным выглядам, і твар у яго быў задуменны. Не паспеў я вымавіць гэтае дурнаватае прозвішча, якое раптоўна прыйшло мне ў галаву, як чалавек асвойтаўся з ім і зрабіў выгляд, што чуў яго раней. Між тым, ён паклаў свой скрутак на лаўку, і я адчуваў, як хваля цікаўнасці захліствае мяне. Я заўважыў, што на газеце былі дзве тлустыя плямы.

      – А ваш гаспадар не мараход? – спытаў дзядок, і ў голасе яго не было і ценю кпіны. – Мне памятаецца, нібыта ён матрос!

      – Матрос? Прабачце, але, пэўна, вы ведаеце яго брата, а гэты – гандлёвы агент, Ю. А. Хапалаці.

      Я думаў на гэтым скончыць размову, але дзядок ахвотна верыў ва ўсё.

      – Я чуў, нібыта ён спраўны чалавек? – працягваў ён свае асцярожлівыя роспыты.

      – Тое праўда. Кемлівы спадар, выдатны дзялок, – адказаў я. – Агент па продажы ўсялякага ўсяго: брусніцаў з Кітая, пер’я і пуху з Расіі, скуры, драўніны, чарніла…

      – Ха-ха, чорт яго бяры! – жвава перапыніў мяне стары.

      Гэта рабілася пацешным. Я захапіўся і прыдумляў адну хлусню за другою. Я зноў сеў, забыўся на газету, на таямнічыя паперы, пачаў гарачыцца і перабіваць суразмоўцу. Даверлівасць гэтага маленькага дзядка абудзіла ўва мне нейкае ідыёцкае нахабства: мне нясцерпна хацелася патапіць яго ў хлусні, зламаць ягоны супраціў.

      – А ці не даводзілася вам чуць пра электрычны малітоўнік, які вынайшаў Хапалаці?

      – Электры… як вы сказалі?

      – Пра малітоўнік з электрычнымі літарамі, што свецяцца ў цемры! Гэта грандыёзная справа з абаротным капіталам на шмат мільёнаў крон: там працуюць