дружбы, узаемадапамогі.
6
Палікі – пагоны, згодна беларускага слоўніка Байкова-Некрашэвіча ад 1926 года.
7
У 1864 годзе 10 сакавіка ў Вільні быў павешаны правадыр паўстанцаў Кастусь Каліноўскі. 1 сакавіка 1881 года шляхціч з Бабруйска Ігнат Грынявіцкі ўзарваў у Санкт-Пецербурзе расейскага імператара Александра ІІ.
8
Но пасаран (ісп.) – «Яны не пройдуць!» – гераічны вокліч гішпанскіх рэвалюцыянераў у барацьбе з франкістамі пад час грамадзянскай вайны 1937 годзе.
9
Пашка-мерсэдэс – мянушка расейскага міністра абароны Паўла Грачова..
10
«…в Приштине» – адміністратыўны цэнтр у Сербіі.
11
Глейт – (ахоўная грамата ў ВКЛ), дазвол на праезд па пэўнай тэрыторыі.
12
Вільня – Віленская вуліца ў Старым Быхаве.
13
Аблога Быхаўскай крэпасці пад час 1659 года, калі маскоўцы не выканалі заключанай дамовы з быхаўцамі і «увесь люд у горадзе быў высечаны пад корань». Згодна «Магілёўскай хронікі» Трахіма Сурты і Юры Трубніцкага.
14
Сабілаўка – некалі самы бандыцкі раён горада, дзе жылі продкі высланых за рабаўніцтва з Масковіі.
15
Бабця Марыя і Лабановіч – героі трылогіі «На ростанях» Якуба Коласа.
16
Барысфен – старажытная назва Дняпра.
17
Шмалаба – сталоўка-піўная на вул. Дорахава ў Быхаве ў ХХ стагодзі.
18
Ірты – лыжы. Згодна беларуска-расейскага слоўніка д-ра Яна Станкевіча і расейска-беларускага слоўніка Вацлава Ластоўскага ад 1924 года.
19
Крокі – схема напрамку руху з назвамі насельных пунктаў.