Анатоль Трафімчык

1939 год і Беларусь. Забытая вайна


Скачать книгу

перадусім пад ціскам міжнародных абставін. Чыннік БНР тыя абставіны запачаткаваў і ўзмацняў, але бальшавікі не надавалі яму аператыўнай увагі: ні першае, ні другое абвяшчэнне Савецкай Беларусі не былі непасрэднай рэакцыяй на прэтэнзіі беларускіх нацыянальных сепаратыстаў. Роля буфера, якая адводзілася Савецкай Беларусі, магла быць ускладзена на Літву і Украіну, межы якіх можна было зрабіць агульнымі па беларускай тэрыторыі. Але і прыніжаць значэнне БНР нельга, бо бальшавікі стварэннем Савецкай Беларусі імкнуліся аслабіць беларускія нацыянальныя сілы з іх накіраванасцю на дзяржаўную самастойнасць, якія, да таго ж, маглі атрымаць пратэкцыю Захаду.

      У той жа час ніводзін з бакоў не атрымаў і сакрушальнага паражэння ў барацьбе, якая пасля Рыгі не скончылася, а толькі прыпыніла сваю актыўную фазу, што сведчыла аб магчымым вырашэнні праблемы ў бліжэйшай будучыні.

      У тым, што Беларусь не толькі не знікла з геаграфічнай мапы, але ў 1920-х гг. павялічыла свае адміністрацыйныя межы як Савецкая Рэспубліка, немалаважную ролю адыграла менавіта Рыжская дамова. Не было б яе, наўрад ці Крэмль пайшоў бы на павелічэнне тэрыторыі БССР. Не было б яе, беларуская эліта была б знішчана ў 1930-я гг. дашчэнту – дзякуючы ж падзелу краіны па заходні бок мяжы заставаўся значны палітычны і культурны асяродак беларускіх нацыянальных сіл. Не было б яе, ці атрымала б у рэшце рэшт сённяшняя Беларусь суверэннасць? Ці не была б яна паглынута Імперыяй, як Карэла-Фінская ССР, якая не выканала сваёй гістарычнай місіі ў распаўсюджванні сусветнай рэвалюцыі?

      Развіваючы думку глыбей, можна зусім прыйсці да высновы, што падзел Беларусі ў 1921 г. стаў у пэўным сэнсе карысным для будучыні краіны, а Рыжская дамова наогул аказалася выратаваннем для яе. Па вялікім рахунку, Беларусь у новай і найноўшай сусветнай гісторыі паўстала як такая менавіта паміж дзвюх варожых сіл і нават у многім дзякуючы ім. Калі б адна з іх знікла, то верагоднасць знікнення – праз паглынанне / асіміляцыю – усёй Беларусі, відавочна, рэзка б узрасла. Да таго ж, як заўважыў выбітны знаўца гісторыі і культуры міжваеннай Заходняй Беларусі Арсень Ліс, падзел зусім не азначаў спынення кансалідацыі беларускага народа, нацыянальная ідэя працягвала эвалюцыянаваць.

      Такім чынам, да Першай сусветнай вайны Беларусь акрэслівалася толькі ў этнічным і лінгвістычным плане. Ваенныя падзеі вынеслі паняцце Беларусі ў плоскасць палітычную. Аднак палітычнае акрэсленне на паперы (мапах) не азначала рэалізацыі гэтых тэорый у рэчаіснасці. А, па вялікім рахунку, усе папярэднія лакалізацыі Беларусі (да Рыжскай мірнай дамовы) заставаліся толькі тэарэтычнымі.

      Пералічым іх:

      • БНР (сакавік 1918 г.),

      • БССР у першым абвяшчэнні з пяццю губернямі ў складзе (1 студзеня 1919 г.),

      • БССР у першым абвяшчэнні з дзвюма губернямі ў складзе (16 студзеня 1919 г.),

      • ССР ЛітБел (27 лютага 1919 г.),

      • ССРБ / БССР (31 ліпеня 1920 г.).

      Пераўладкаванне, якое адбылося ў выніку Першай сусветнай вайны, не толькі змяніла