Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці (зборнік)


Скачать книгу

наблізіцца. У гэты момант я адчуў лёгкі дотык да пляча і пачуў незабыўны, ціхі, ненавісны шэпт.

      У шалёным прыпадку гневу я павярнуўся да таго, хто спыніў мяне, і моцна схапіў яго за каўнер. Яго касцюм, як я і чакаў, быў абсалютна такім жа, як мой: гішпанскі плашч з сіняга аксаміту, падперазаны малінавым пасам, што падтрымліваў рапіру. Маска з чорнага шоўку цалкам хавала твар.

      – Нягоднік! – прамовіў я сіплым ад гневу голасам, і кожны гук, здавалася, толькі распаляў мяне. – Нягоднік! Самазванец! Пракляты зламыснік! Ты не будзеш, не будзеш пераследаваць мяне да смерці! Ідзі за мной, іначай я закалю цябе проста на месцы! – і я кінуўся з танцавальнай залы ў невялікі вестыбюль па суседстве, цягнучы яго за сабой і не адчуваючы супраціву.

      Увайшоўшы, я ашалела адпіхнуў яго ад сябе. Ён, пахіснуўшыся, апынуўся ля сцяны, а я, з пракляццямі сяк-так замкнуўшы дзверы, загадаў яму рыхтавацца да абароны. Ён на імгненне завагаўся, але, пагардліва ўздыхнуўшы, моўчкі стаў у пазіцыю.

      Бойка была кароткай. Я быў апантаны і надзвычай узрушаны, таму адчуваў, што мая рука мае сілу і моц цэлага натоўпу. За колькі секунд я прыціснуў яго да сцяны і, атрымаўшы ўладу над ім, з жывёльнай жорсткасцю шмат разоў пракалоў рапірай ягоныя грудзі.

      У гэты момант нехта паспрабаваў адчыніць дзверы. Я паспяшаўся перадухіліць умяшальніцтва і адразу ж вярнуўся да паміраючага суперніка. Але якой чалавечай мовай можна дакладна перадаць здзіўленне і жах, якія завалодалі мной ад таго, што я ўбачыў? Кароткага імгнення, калі я адвёў вочы, было дастаткова для кардынальнай перамены ў іншым канцы памяшкання. Вялікае люстэрка – так спачатку падалося мне, збянтэжанаму, – стаяла там, дзе раней нічога не было, і калі я ў жаху зрабіў крок наперад, маё адлюстраванне, бледнае і акрываўленае, зрабіла няцвёрды крок насустрач.

      Я сказаў, так мне падалося, але гэтак не было. Гэта быў мой супернік – гэта быў Вільсан, які стаяў перада мной у перадсмяротных пакутах. Ягоныя маска і плашч ляжалі на падлозе, куды ён кінуў іх раней. І аніводная нітачка ў ягоным адзенні, аніводная лінія ў яго беспамылкова пазнавальных і непаўторных рысах не адрозніваліся ад маіх уласных!

      Гэта быў Вільсан, але ён болей не шаптаў, і мне нават падалося, што гэта я сам прамовіў:

      – Ты перамог, і я скараюся. Але цяпер ты таксама мёртвы – для Свету, для Нябёсаў, для Надзеі! Ува мне ты існаваў – і ўпэўніся па гэтым абліччы, якое ёсць тваім уласным, як незваротна маёю смерцю ты загубіў самога сябе!

Пераклаў Віталь Рыжкоў

      Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам

      Безумоўна, я не збіраюся ўдаваць здзіўленне з нагоды таго, што надзвычайны выпадак з містэрам Вальдэмарам выклікаў столькі чутак. Было б дзіўна, калі б сталася наадварот, асабліва ўлічваючы абставіны. Праз тое, што ўсе, хто меў дачыненне да гэтае справы, хацелі пазбегнуць агалоскі, хаця б у найбліжэйшы час альбо да таго, як мы знойдзем магчымасць працягнуць даследаванні, менавіта