Уладзімір Сіўчыкаў

Уладзевы гісторыі (зборнік)


Скачать книгу

каскі.

      З адной, савецкай, сыціліся ягоныя аўчаркі, з якімі нёс ён вартаўнічую службу пры саўгасным гумне.

      Другую, фашыстоўскую, прымацаваную да жэрдкі, скарыстоўваў ён як чарпак, якім час ад часу вычэрпваў, выграбаў змесціва з ямы ў прыбіральні-шпакоўні.

21 лістапада.

      Герб

      Хлопчык-гарэза сядзеў на лаве аўтобуснага прыпынка “Малая Валоўшчына” поруч з бабуляй, гартаў дзіцячую энцыклапедыю і раз-пораз даймаў яе сваімі пытаннямі.

      Аднаго з з іх бабуля аніяк не магла ўцяміць, а праз тое і адказаць.

      – Ну, што, бабуля, значыць гэты знак з тваіх часоў, з тваёй маладосці?

      – Які такі знак?

      – Ну вось гэты. Бачыш, намаляваны малаток з бананам!

      Тут увесь прыпынак грымнуў рогатам.

      Аказалася, што пытаўся малы пра савецкі герб (ад ням. Erbe = спадчына) – серп з молатам.

      Дзіва што! Малаток – рэч зразумелая, а вось дзе было малому гараджаніну пабачыць серп?! А вось банан – рэалія штодзённая, асабліва калі ўзяць пад увагу сёлетняе субтрапічнае, са спякотаю і ледзь не штодзённымі залевамі, беларускае лета. Банан можна ўбачыць у продажы і на вуліцы, і на базары, у супермаркеце і практычна ў кожнае прадуктовае краме.

29 ліпеня 2009 года.

      Штандар

      Кожнага разу, як прыязджае на лецішча, уздымае Уладзя на імправізаваным флагштоку бел-чырвона-белы штандар (ад ням. Standarte, ад ст. фр. estandart = сцяг). Флагшток колісь быў вудзільнам, але калі ў дом чарговы раз забраліся рабаўнікі-вандалы і зламілі ягонае апошняе, пятае калена, дык стацыянарна замацаваў тое вудзільна пасярод ўчасткаў, а штандар наш бел-чырвона-белы лунаў як сімвал свабоды і беларушчыны на васьмі сотках.

      Па-рознаму ставяцца да яго суседзі. Адны – з адабрэннем і ўхвалаю. Другія паблажліва пасміхаюцца, маўляў, дзівак. Трэція робяць выгляд, што звыкліся і не зважаюць на сцяг. Касавурацца камунякі дый гэбісцкія саксоты, якія, мабыць, даўно панапісвалі даносы. Прынамсі, адзін, за подпісам Генадзя П., паказваў Уладзю былы намеснік міністра інфармацыі.

      Анатоль К., ідучы звыклым маршрутам да вартоўні з тэлефонам, аднаго разу не стрымаўся і сцішаным голасам, ледзь ня шэптам спытаўся: – А вы не баіцеся? Гэта ж незарэгістраваная сімволіка!

      – Незарэгістраваная часова і кім?! Цалкам падзяляю пачутае нядаўна: “У жыцці заўсёды трэба кіравацца прынцыпам – я люблю і заўсёды буду любіць сваю Радзіму, якой бы яна ні была, але ненавіджу сваю дзяржаву.” Нацыянальная сімволіка, у адрозненні ад штучнай, мёртванароджанай, прасавецкай – выразная, арганічная, спрадвечная. Яна была, ёсць і будзе!”

      А аднаго вечара зусім невядомы дзядзька наразаў кругі вакол участка, а потым усё ж папрасіў дазволу зайсьці, каб паціснуць Уладзю руку і выказаць сваё захапленне – які ў братоў-беларусаў прыгожы сцяг! Аказалася, што сам ён украінец і прыехаў пагасцяваць да свайго зяця.

      Засмуціла аднойчы, што блізкі чалавек папрасіў зняць штандар, бо чакаў гасцей і… саромеўся штандара, маўляў, даўно ўжо пара перарасці гэты ўзровень!

      Адмаўляўся Уладзя разумець, як можна перарасці сапраўдную