Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія


Скачать книгу

сваёй галавой. – Бальшавікі бамбілі Кіеў на працягу адзінаццаці дзён. Потым уцёкі пятлюраўцаў, якія абаранялі горад, бальшавіцкія экзекуцыі, расстрэл тысяч людзей, павальныя рабункі… І зноў Пятлюра разам з немцамі, за імі – улада гетмана Скарападскага, калі люд адпачыў трохі, тады – па новаму заходу – пятлюраўцы. Лук’янаўская турма для двараніна Шашкова, бальшавікі, дзянікінцы… З дзянікінцамі, нарэшце, адступае далей на поўдзень, імкнучыся ў Адэсу. Напалоханы, стомлены, змучаны душой і целам, гэты «недабіты буржуй», калі прыйшоў да мяне, прамаўляў паўшэптам ці то Богу, ці мне: «Бальшавізм, апанаваўшы Расею, ёсць не што іншае, як барацьба з Богам і хрысціянствам…» Вось як.

      – І дзіва няма, ойча Георгій, усё на тое паказвае. – Пісарчук палічыў, што святар Раздзялоўскі ўжо скончыў расказ пра бывальшчыну, не такую і далёкую, каб не брала за сэрца, і прыўзняўся ў крэсле, наважваючыся развітацца, але той працягваў:

      – Я пацікавіўся ў Шачкова, да знямогі абабітага жыццём чалавека, ці доўга яшчэ бальшавікі з народам у рожкі будуць хадзіць?

      – І што ж ён адказаў?

      – «Мардаванню рускага народа канца-краю не прадбачыцца». Пры гэтым Шачкоў выцягнуў з кішэні пакамечаныя паперчыны: чытайце, маўляў… Там была прамова Лейбы Давыдавіча Бранштэйна-Троцкага недзе перад зборняй «сваіх». Прачытаў я з дзіўным пачуццём, што ў мяне з-пад ног паплыў кудысьці ўдалеч рэальны свет. Або, калі я жыву ў сапраўдашнім свеце, то гэтага не можа быць наогул! Ад завароту пачуццяў мне хацелася плакаць. І часам думаю: ці было тое наяве, ці мне толькі прыснілася?

      – А што ж у той прамове так вас уразіла, бацюшка? – даходзіў сэнсу Пятро.

      – Я перакажу… «Мы – а гэта «мы», няйначай, належыць Троцкаму – павінны ператварыць Расею ў пустыню, населеную белымі неграмі. Калі мы выйграем рэвалюцыю, парушым Расею, то шляхам тэрору, крывавых бань мы давядзём рускую інтэлігенцыю да поўнага атупення, да ідыятызму, да жывёльнага стану. А пакуль нашы юнакі ў скураных куртках – сыны гадзіннікавых спраў майстроў з Адэсы, Воршы, Гомеля, Вінніцы – ого, як выдатна ўмеюць яны ненавідзець і знішчаць усё рускае!» Цьфу, нячыстая сіла! – Бацюшка Георгій перахрысціўся.

      – А навошта, каб усё гэтак рушыць?

      – Мэтай сусветнай рэвалюцыі, паводле Троцкага, было руйнаванне Расеі. Мы, казаў, на пахавальным друзе Расеі станем такой сілай, перад якой увесь свет упадзе на калені. Таму і чыняць тэррор гадзіннікавых спраў майстры, схаваныя пад маскамі. Я чуў меркаванне, што забойства Сталыпіна, як і расправа з царскай сям’ёй – усё іхняя чыннасць. Замах на Леніна споўнены імі двойчы… Ленін ім чымсьці не дагадзіў. Мілей быў той – касмапаліт Троцкі.

      – Які жах! І вы ўсё гэта ў сваёй галаве носіце?

      – Братка, не толькі ў галаве, але і ў сэрцы. Я выдатна разумею душу рускага Шачкова, ягоны адчай. Не давядзі Госпадзе яшчэ каму-небудзь зазнаць падобнае ліха.

      Гэтак разважаючы і вывяраючы думкі, пачуцці адзін аднаго, ні святар Георгій, ні Пятро дасканальна не ведалі, з якіх чалавечых