Галіна (Галіна Багданава)

Сакрамэнта


Скачать книгу

можа, целаахоўніку, што жонку сваю ў шампанскім купае… У яго ў катэджы – і аранжарэя, і тэрарыум са змеямі, і джакузі з шампанскім…

      – І што, змеі таксама ў шампанскім плаваюць?

      – Ды не змеі, а жонка ягоная, другая ці трэцяя, я не зразумела, ну, адным словам, жонка яго маладая ў шам панскім купаецца…

      – А змеі, ты ж казала, акварыум са змеямі…

      – Не акварыум, а тэрарыум! Цёмная ты і ёсць цёмная…

      – Я не цёмная, – не здавалася Зялёненькая. – я смарагдавая, па-руску, «изумрудная». І піва, калі ў мяне наліваюць, яно таксама робіцца смарагдавым… І ўвогуле, нават модніцы цяпер любяць бутэлечны колер, не празрысты, а зялёненькі…

      – Выхваляешся, як усё адно ты долар, а не бутэлька… Ух, я сёння долараў бачыла… Пацалаваў мяне, значыць, гэты мой «круты», бізнесмен, і дастае з кішэні пачак, не, нават два пачкі «зялёненькіх» і гэтаму свайму шафёру ці целаахоўніку аддае. «На, бяры, пакуль я добры!» а той руку працягвае, а рука дрыжыць, і зачырванеўся ажно ад хвалявання… Казёл…

      – Вось гэта праўда, у казлоў ты сёння за сталом была, у сапраўдных казлоў… Змеі ў акварыуме, жонка ў шампанскім, тэлефон з антэнай. А мяне, мяне сёння цалаваў Паэт. Пацалуе і маўчыць. І нешта такое думае. Вочы ў яго блакітныя, вусікі ледзь прабіваюцца, і нешта такое ён думае. Спачатку чамусьці збялеў, губу закусіў, а потым неяк адразу… паяснеў ягоны твар, нават як бы ўсмешка з’явілася… Нешта шаптаць пачаў. Аловак паламаны з кішэні дастаў, блакноцік і піша, піша нешта, шэпча і піша. Думала, што ён на мяне зусім забыўся. Але не, пашаптаў, запісаў, што яму трэба. Можа радок, можа верш, а можа, і паэму цэлую. І дапіў мяне. Адразу, да донца. Толькі што вось здаваць не панёс, кінуў тут, ля сметніцы.

      – Значыць, таксама багаты, як і мой бізнесмен, – задумліва вымавіла Празрыстая.

      – Ды што ты! Джынсы падраныя, нават латак няма, і швэдар заношаны. Такая спёка, а ён у швэдары. Але ж паэты, яны з Богам гавораць, іх, нават калі яны бедныя, шанаваць, любіць трэба… Іх крыўдзіць – сябе зневажаць. Твой бізнесмен, колькі ні плаціць за тое, каб яго ахоўвалі ды ў машыне вазілі, а памрэ – і ніхто пра яго не ўспомніць. Змеі распаўзуцца. А жонка з іншым такім самым, як ён, плаваць у шампанскім будзе. А мой Паэт… Можа ён, пацалаваўшы мяне, верш напіша такі, што і праз гады, і праз стагоддзі паўтараць яго будуць!

      – Ха! Хаха! А не дасць мой бізнесмен твайму Паэту зялёненькіх, і ніколі той верш не надрукуюць. Не будзе ў твайго Паэта грошай кніжку сваю выдаць. А мой бізнесмен не дасць, ён такі. Ён лепш сабе яшчэ адну джакузі з шампанскім купіць, чым кніжку нейкага невядомага Паэта выдасць. Ох-хо… Ды што мы спрачаемся? Зараз прыйдзе бомж, які забярэ нас, абліжа, у брудны, смярдзючы свой мех запхне, да такіх жа як мы, беспрытульных гаротніц. І зноў – трасіся ў аўтобусе, стой у чарзе, здавайся. А грошы, грошы тыя, якія за нас той бомж атрымае, хоць бы на што людскае былі патрачаны. А то ж – здасць мех бутэлек, пляшку гарэлкі купіць і – уся ягоная радасць. Несправядліва гэта ўсё-ткі, цэлы мех піўных бутэлек дзеля адной адзінай пляшкі гарэлкі.

      – Ды не, – задумліва