Коллектив авторов

Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)


Скачать книгу

дрыжыкі. Добра купацца ноччу, калі нікога няма на пляжы, калі вада не цёплая, як у ванне, а прахалодная, крыху пякучая, як малочны кактэйль, што трэба піць хутка. Я ўзяла толькі самае неабходнае: кнігі, дыванок для медытацыі, калекцыю каменьчыкаў і раслінаў з розных краінаў, слоўнік, сухія фарбы, універсальную дошку для гульняў.

      Поруч мы пайшлі па вадзе, каб там, на глыбіні, падскочыць разам і апынуцца пад вадой па самыя плечы. Ты ішоў крыху наперадзе і пакідаў за сабой на вадзе бліскучы след, які змывала апераная хваля. Мой след бачылі толькі самотныя медузы. Мы ішлі насустрач поўні па вогненнай дарозе, каб не заблукаць – вяртацца будзем тым жа шляхам, калі зойдзем за гарызонт на той бок Зямлі і поўня апынецца за намі. Мы мінулі кароткую пярэспу; яшчэ некалькі крокаў, і можна ныраць. Падскочылі і ўвайшлі ў ваду, густую, як кісель, і аскепкі вадзянога люстэрка разляцеліся ўва ўсе бакі, ізноў нагадаўшы пра зоры. Вада свяцілася. Было прыемна плыць, адчуваючы, як кожны наш рух рассыпаецца бразгатлівымі срэбнымі званочкамі – рукі нібыта ў брыльянтавых пальчатках па самы локаць, на шыі – каралі з каштоўных камянёў, якія змяняюцца няспынна.

      Я ўсміхнулася табе, а ты ў адказ паглядзеў добрымі глыбокімі вачыма. І падалося, так можна плыць цэлую вечнасць, незважаючы на тое, што ногі паступова пачыналі сцюдзянець. Я ведала, калі пачну стамляцца, магу ўхапіцца за твае валасы і плыць далей, трымаючыся за цёплую шыю. Мы плылі так усю ноч і ўвесь наступны дзень, чакаючы цемры і месяцавай сцяжынкі, якая паказала б нам дарогу. Хутка мы пабачылі супрацьлеглы бераг.

      Гэта быў такі ж самотны пляж, як наш. Па ім вецер ганяў пялёсткі ўчарашняга туману. Вечар ужо адаслаў наперад свой прахалодны подых. Мы выйшлі з вады і, каб хутчэй абсохнуць, расклалі вогнішча з пакінутых ластаўчыных гнёздаў. Твае сляды былі падобныя да кітайскіх іерогліфаў. Гэта былі «сэрца», «рот», «маці», «сонца», а апошні нагадаў медытатыўны невымоўны гук цішыні.

      Нехта заўважыў дым ад нашага вогнішча. Мы пачулі галасы і крокі людзей. Гэта маглі быць памежнікі, якія будуць прасіць нашы візы. Вырашылі перачакаць пад вадой. Вельмі не хацелася пакідаць наш утульны агмень, але гэта быў адзіны выхад пазбегчы непрыемнасцяў.

      Мы паплылі ад самога берага, калі галасы пачуліся блізка, нырнулі і затаіліся. Потым апусціліся на дно і сталі глядзець праз ваду на неба. Па-над намі праплылі юная камбала з вачыма па адзін бок цела, маленькая рыбка-голка, некалькі рознакаляровых медуз. Нарэшце пачало цямнець, і на небе паказаліся першыя зоркі. Калі Млечны Шлях стаў выразна бачны, мы асцярожна падняліся на паверхню і пабачылі за сабой яскравую поўню. Нашае вогнішча было раскіданае, толькі дагараючыя іскры засталіся напамінам пра тое, што кожную летнюю ноч мы ходзім збіраць зоркі ў свой яблыневы сад.

      Горад К

      Мы ішлі ажыўленай вуліцай горада К., і ўсе на нас глядзелі, таму што мы былі вельмі прыгожай парай. Мабыць, нехта нам зайздройсціў, бо па маёй патыліцы бегаў халадок нечых позіркаў. Горад К. быў вельмі стары і вядомы. На вуліцы мітусіліся натоўпы людзей, і чарада машынаў, ледзь рухаючыся ў заторы, марудна прасоўвалася. Мы з цяжкасцю