Міхась Сліва

Праўда ў вочы


Скачать книгу

такім разе зрабіце без яго! – скамандавала Вольга Піліпаўна, якая, як вядома, кіраваць любіла. – Тэрмінова падрыхтуйце неабходныя матэрыялы на ўзнагароджанне вашага галоўнага спецыяліста Івана Міхайлавіча Ключнікава і да канца дня перадайце нам!

      У калектыве ўстановы ўжо была размова аб падвядзенні вынікаў работы за мінулы год і ўдзеле ў традыцыйнай штогадовай цырымоніі ўзнагароджання за дасягненні ў сацыяльна-культурнай дзейнасці. Таму Ігар Пятровіч успрыняў загад падрыхтаваць адпаведныя паперы як усё зразумелае. Выканаць гэтае заданне раённага начальства яму дапамог сам Ключнікаў, які і даставіў потым матэрыялы ў райвыканкам.

      Дырэктар жа адсутнічаў на рабоце яшчэ два дні, да выхадных. Як паведаміў усім яго вадзіцель, шэф узяў бальнічны ліст.

      У панядзелак Артур Антонавіч з’явіўся на рабоце пасля аператыўнай нарады ў райвыканкаме. І тут жа выклікаў да сябе намесніка…

      Праз некаторы час Ігар Пятровіч выйшаў ад яго як у ваду апушчаны. Узрушаны, нейкі задуменны. Заглянуў у кабінет Ключнікава.

      – Іван Міхайлавіч, бяда! Шэф зусім азвярэў. Крычыць, чаму без яго ведама аддалі матэрыялы на ваша ўзнагароджанне. Яшчэ і на агульным сходзе будзе рваць мне нервы, і наогул спуску не дасць…

      – Не хвалюйся, зараз усё нармалізуем! – хітра ўсміхнуўся Іван Міхайлавіч, які быў амаль удвая старэй за намесніка дырэктара, выдатна ведаў нораў Артура Антонавіча. Таму рашуча накіраваўся ў кабінет дырэктара. І яшчэ з парога пачаў размову:

      – Дзякуй вам, Артур Антонавіч, за дапамогу і падтрымку! Калі б не вы, то не ведаю, што было б…

      Шэф спачатку разгубіўся, пачырванеў, падумаў, відаць, што Іван Міхайлавіч іранізуе. А потым узяў сябе ў рукі і марудна, з цяжкасцю падбіраючы словы, стаў гаварыць:

      – Гэта ж яшчэ месяц таму ў райвыканкаме зайшла размова, што рыхтуецца чарговая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў народнай гаспадаркі, дык я хуценька напісаў паперу на цябе і сам адвёз. Так што гэта мая заслуга ў тым, што цябе ўзнагародзяць!..

      – Яшчэ раз дзякуй вам, Артур Антонавіч! – весела ўсклікнуў Іван Міхайлавіч і паімчаў да намесніка дырэктара.

      – Можаш спаць спакойна: шэф сказаў мне, што гэта ён падрыхтаваў патрэбныя паперы і адвёз у райвыканкам (ты толькі громка не смейся!). А ён жа, як ведаеш, кожны раз падкрэслівае, што ніколі не хлусіць!..

      Услед за Іванам Міхайлавічам рассмяяўся і Ігар Пятровіч, яшчэ раз пераканаўшыся, які абармот іх шэф.

      Псiхатэрапiя

      Язэп Іванавіч задаволены выйшаў ад доктара. Вядомы на ўсю акругу ўрач-псіхатэрапеўт Аляксандраў аказаў яму патрэбную дапамогу: уважліва выслухаў, даў карысныя рэкамендацыі, каб супакоіць нервы ў свайго пацыента, выпісаў рэцэпт на добрае лякарства, правёў сеанс псіхатэрапеўтычнага ўздзеяння. Асабліва ж раіў Язэпу Іванавічу не звяртаць увагі на разнастайныя жыццёвыя дробязі. Не сакрэт жа, што недахопы ўсюды ёсць, таму трэба адносіцца да гэтага спакойна, заўважаць толькі светлае, добрае, радавацца кожнаму пражытаму дню. Тады і дэпрэсіі ніякай не будзе, і ціск не павысіцца,