Сяргей Календа

Часам панкі паміраюць


Скачать книгу

кажу я.

      7

      Я жыву ў новым двары, дамам ня больш за сем гадоў, парковачных месцаў шмат, і, калі не шукаць месца пад сваім акном, а крыху ад’ехаць, – вольных месцаў яшчэ больш.

      Летась адзін жыхар пачаў паркаваць новы мэрсэдэс А-клясы пад балконам, як мага бліжэй да сваёй кватэры.

      З уладальнікам машыны спачатку культурна змагаліся, пакідалі на лабавым шкле папярэджаньні, каб паркаваўся паводле правілаў, але гэта не дапамагала. Пару разоў выклікалі ДАІ, машыну забіралі.

      Дамагліся ад мясцовых уладаў паставіць дарожныя знакі, але мэрсэдэс паркаваўся, як хацеў і, галоўнае, як мага бліжэй да пад’езда, балкона, кватэры.

      Потым аднойчы, калі машыны не было, месца пад балконам засеялі травою і пасадзілі елкі.

      Сусед прыехаў увечары, вырваў елкі ды паставіў на іх месца машыну.

      Ня ведаю, можа, ён лічыў, што мае асаблівы прывілей, бо набыў сабе мэрсэдэс, але ў некага сапраўды здалі нэрвы, бо ноччу, а трэцяй гадзіне, камэры ў двары зафіксавалі, як мужчына ў чорнай байцы, падышоўшы да аўтамабіля (які тым разам стаяў чамусьці не на «сваім» месцы, а крыху далей, на газоне), дастаў бутэльку з бэнзінам, падпаліў тканіну, якая тырчэла з рыльца, і кінуў пад машыну.

      Згарэў ня толькі мэрсэдэс, але яшчэ чатыры машыны, апошняя ўспыхнула, калі працавалі пажарныя, яны проста не пасьпелі згасіць полымя.

      4

      Аднойчы Амэрыка прынёс у школу маленькі жоўты дыктафон. Цэлы дзень ён запісваў гутаркі і шэпты, пакідаў жоўты плястыкавы прастакутнік у самых дзіўных месцах: настаўніцкая, прыбіральня, распранальня, пад партамі ў дзяўчат. Хлопцы, якія ведалі пра дыктафон, таксама ведалі і пра месца сустрэчаў праз кожны ўрок, дзе Амэрыка даваў праслухаць запісанае за гадзіну.

      Чаго толькі яны ні чулі: і як абмяркоўваюць вучняў настаўнікі, і як хтосьці гадзіць і пукае ў прыбіральні, і як дзяўчаты шэптам адна адной распавядаюць свае сакрэты, прыгоды і думкі, але ўзорным Днём дыктафона стаў той, калі Амэрыка запісаў голас батанічкі, націснуў на колькі кнопак – і ўся кляса рагатала ад яе сьмешнага, скажонага, пісклявага віскату: «Грібы належаць да царства…» Гэта было сапраўды крута – настолькі, што ў аднаго з аднаклясьнікаў Амэрыкі паехаў дах, самым сапраўдным чынам зьехаў дах ад дыктафона, бо хлопец, звалі яго Саша, захацеў сабе гэтую прыладу настолькі моцна, што ня проста пачаў угаворваць замежнага хлопца даць, абмяняць, прадаць яму дыктафон, але прысягаць, што гатовы выканаць усё, што той захоча.

      І Амэрыка захацеў. Ён сказаў Сашу, каб той на каленях папрасіў яго падарыць дыктафон. Укленчыўшы, на вялікім перапынку паміж зьменамі, на першым паверсе, каля вахтарскай, дзе больш за ўсё школьнікаў і настаўнікаў.

      І Саша пагадзіўся.

      Абед. Вялікі перапынак. Стаіць дзесяціклясьнік на каленях, перад ім узвышаецца Амэрыка, усьміхаецца і трымае ў руках жоўты плястыкавы дыктафон з функцыямі зьмены тэмбру голасу і хуткасьці прамаўленьня.

      «Дарагі Амэрыка, падары ці абмяняй мне гэты дыктафон, прашу цябе! – і Саша шморгае носам. – Мне ён патрэбны як самая галоўная рэч у жыцьці, я шалёна прагну