як нам вядома з трэцяга пастулата Шварцшыльда і яшчэ аднаго мужыка з габрэйскім прозвішчам, які, як кожны прыстойны мужык з габрэйскім прозвішчам, меў продкаў у Дзятлаве Гарадзенскай вобласці, слова канвертуецца ў бабкі дрэнна, слова з далучанай да яго карцінкай – лепш, а карцінка без слоў канвертуецца ў бабкі, як функцыя ад вышыні медыя-хвалі, на якую мастака прапіхнуў куратар. Пры гэтым з чацвёртага пастулата нам вядома, што хваля не квантуецца і ўяўляе сабой струну, адзін бок якой замацаваны ў дыскурс, а другі знаходзіцца ў руках мастацкага крытыка, якія трасуцца пасля ўчарашняга.
Шосты ж пастулат нам гаворыць, што няма такой карцінкі, якую нельга выставіць у Луўры. Дзявяты – што пры выбары прадмета мастацтва пажадана ўлічваць не толькі суму, якую аўтар атрымаў за ўсе прададзеныя пры жыцці працы, але і чысціню какаіну, якім ён частуе гасцей.
Усяго гэтага Кася не ведала, бо на філфаку гэтаму не вучаць, затое там прымушаюць чытаць класічныя раманы, у якіх апісана шыкоўнае жыццё спекулянтаў ад антычнасці да нашых дзён, з чаго кожны, хто ведае пра рэгрэсію да сярэдняга, можа зрабіць простую выснову, што яму хопіць раманаў, каб пражыць жыццё ў запыленым куце з кнігамі. На шчасце Мятліцкай, яна была злоснай прагульшчыцай і, аднойчы завітаўшы ў галерэю «Ў», каб дагнацца, вырашыла, што адкрыць такую ж – цяпер яе запаветная мара і мужык, які ёй такую не падорыць, зусім і не мужык.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.