яшчэ марозныя дні чакаюць.
Збегліся хмаркі ў купку – быць непагадзі хутка.
Чым больш снегу ляжыць на зямлі – тым большы будзе ўраджай. Паля са снегам-так і свіран з хлебам.
Ціўкаюць сініцы перад тым, як пацяплее.
Ударыў мароз у гэты дзень – лета будзе засушлівае.
На Кірылу добрае надвор'е – да маразоў.
Цецярук зрываецца з месца і хутка пералятае поле-перад снегападам.
28
У рацэ падымаецца вада і пагражае выйсці з берагоў – быць вялікаму ўкосу траў на лугах.
Звісаюць доўгія і тоўстыя ледзяшы – вясна будзе доўгая.
Месяц ясны ў небе – мароз пакуль не збіраецца сыходзіць.
Снег 28 лютага адтае – да добрага ўраджаю сена.
Лісіца «брэша» – чакай неўзабаве снегу.
Якое надвор'е ў гэты дзень, такая і восень будзе.
Мала снегу – да неўраджаю.
29
Калі ў гэты дзень стаіць мароз, то холады могуць затрымацца.
Моцны вецер прадвяшчае непагадзь.
Вароны гучна крумкаюць – да халадоў.
Дубрава пацямнела – да адлігі.
Аблокі плывуць хутка і высока – да яснага дня, без ападкаў.
Птушкі вяртаюцца ў гэты дзень з поўдня – да ранняй вясны.
САКАВІК
Вясна, вясна – вясне дарогу!
Прыказкі і прымаўкі пра вясну
Вясновы дождж гадуе, восеньскі гноіць.
Вясна ды восень – на дзень пагод восем.
Вясной зверху пячэ, а знізу марозіць.
Вясною суткі мочыць, а гадзіну сушыць.
Вясновы дзень год корміць.
Без першай ластаўкі вясна не абыходзіцца.
Хто вясною папрацуе, той восенню павесяліцца.
Пасля самай лютай зімы ўсё роўна прыйдзе вясна.
Вясной засевак зацягнеш – ногі працягнеш.
Хто не пасее, не будзе і збіраць.
Хто спіць вясною, плача зімою.
Добры год па вясне відаць.
Вясновай вады і цар не суцішыць.
Вясна прыйшла – на ўсе пайшла.
Прыляцела б чайка, а вясна будзе.
Прыказкі і прымаўкі пра сакавік
Сакавік марозам на нос садзіцца.
Сакавік сухі ды мокры май – будзе каша ды каравай.
У сакавіку поўднем вее, старога грэе.
Сакавік з вадой, красавік з травой, а травень з кветкамі.
Прыйшоў сакавік-марток – апранай двое парток.
У сакавіку і ззаду і спераду зіма.
Сакавік – зiмабор, змагаецца з зімой.
Сакавік няправільны: то плача, то смяецца.
Сакавік у маці – зімы футра купіў, а праз тры дні яе прадаў.
Сакавiк яшчэ закруціць завейную круцёлку.
1
Цёпла і сонечна – ўся вясна будзе такая ж.
Ідзе ў гэты дзень снег – год будзе ўраджайны.
Дзьме цёплы вецер абяцаючы дажджлівае лета.
Дзьме паўночны вецер-значыць лета будзе прахалоднае.
На лёдзе вадаёма плёскаецца вада – да цяпла.
Берасцянка гучна крычыць – да халадоў.
Прадметы удалечыні