і хлеб. Малодшая старалася дапамагчы сям'і і не блыталася пад нагамі. Слухалася, выконвала ўсё тое, што ёй казала сястра Надзя.
Зямлянка гатовая, але яны ўсе яшчэ заставаліся ў хаце. Старая веснічка зарыпела. Адкрылася і зачынілася. Да вакна падбегла Воля, залезла на лаўку, якая стаяла каля вакна. Але, нікога не было. Веснічка стаяла нерухома. Толькі рыжая кура дзяўбала траву, падняла галаву, зірнула на дзіця. Вольга хутка злезла, яе заўважылі.
Дзверы ў хаце адчыніліся. У госці зайшоў малодшы брат Васіля, Навум.
– У вас усё гатова? – спытаў глухім голасам Навум.
– Усё, акрамя вала. Не хачу яго пакідаць. – вымавіў Васіль з невясёлай усмешкай.
Яны выйшлі на двор. У хляве стаяў у меру ўкормлены малады вол.
– Добрае мяса, лепш хай мы яго з'ядзім, чым ён дастанецца ворагам. – сказаў свайму брату старэйшы брат Васіль.
Навум моўчкі кіўнуў. Разумеў, што трэба яшчэ застацца ў вёсцы і дапамагчы брату. На наступны дзень, ранняй раніцай, Вася з братам Навумам, вывелі вала з пабудовы. Чарнавокая жывёліна супрацівілася, быццам ведала, што здарыцца. Час прымушаў, падганяў, шаптаў спыніць сэрца жывёлы. Жалезнае, доўгае шыла ўваткнулася ў цела. Вол пастаяўшы хвіліну, зваліўся на траву.
Мяса браты падзялілі і пасля схавалі яго далей, каля былой хаты, на хутары. Заклалі мяса ў бочкі і закапалі ў невялікія ямы. Астатнюю частку, пазацягвалі высока на елкі, абматаўшы туга тканінамі.
Спяшаючыся, калі сыходзілі з хаты ў зямлянку, пра курэй забыліся зусім.
***
Ужо на трэці дзень, да вечара, у вёсцы пачуўся гук матацыклаў. Узброеныя салдаты едуць па галоўнай вуліцы. Пару салдат заходзілі ў хаты, адзін за адным аглядалі іх, выганяючы адтуль людзей. Шматлікія сем'і пакідалі хаты і ўцякалі ў лес, хаваліся… Іншыя ж, заставаліся сустракаць гасцей. Хаты гарэлі. Кулі свішчалі над галовамі спяшаючых.
– Заб'юць вас усіх! Хавайцеся! – разносіліся словы з вуліц.
Са сваёй хаты выйшла і пабегла старушка, адной рукой падхапіўшы край свайго фартуха, бегла па агародзе ў лес. З малітвай на вуснах старая падае каля першай хвойкі. Куля прайшла скрозь яе цела.
– О-о-о-ой. – застагнала яна, ад пранізлівага болю, вырваўся перадсмяротны стогн.
Густая трава хавала яе цела, якое паступова астывала, пад бясхмарным небам.
На процілеглым канцы вёскі, станавілася ўсё больш пустуючых хацін. Неазіраючыся, жыхары беглі ў хвойны бор. Толькі адзін дзядок застаўся сядзець ля сваёй хаты, на лаўцы.
“Каго? Чаго? Мне баяцца?!” – падумаў і дастаў трубку з тытунём дзед Ян.
Уся сям'я Лешанок схавалася ў сваёй выкапанай зямлянцы.
Вёска стаіць у густым дыме, пакрылася чорным пылам. Людзі яшчэ бегаюць, мітусяцца, слёзы адчаю засцілалі ўсё перад сабой. На зямлі ляжалі некалькі забітых, над імі плакалі старыя. Стрэлы ўнеслі страх і парадак, спынялі хаос. Пачалі зганяць мірных жыхароў у адзін натоўп.
Як палоханы статак стаялі людзі ў асяроддзі салдат. З вялікім гонарам, нямецкі афіцэр гаварыў на сваёй роднай мове. Перакладчык