Лявон Карповіч

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства


Скачать книгу

Нёманскі гандлёвы шлях і якую называлі ў летапісах Літва, як аналагічная кансорцыя ваяроў і купцоў Русь. Ад 1300 да канца ўладараньня Віценя Ордэнскія войскі зьдзейснілі блізу дваццаці паходаў на Літву, дасягаючы сталічнага Наваградка. У 1284, 1295, 1305 і 1306 нямецкія рыцары нападалі на Гародню. Аднак Княства ўпарта баранілася: у памежных замках стаялі моцныя залогі, разбураныя ўмацаваньні хутка аднаўлялі, а за ворагам наладжвалі пагоню.

      Вялікі Князь ВКЛ Віцень (каля 1294—1315/1316). Канвэрт самвыдату, які прайшоў пошту ў 2001 (пярэдні і адваротны бакі)

      На канвэрце Герб Рэспублікі Беларусь «Пагоня» і Крыж Эўфрасіньні Полацкай – маркі пошты Беларусі, выдадзеныя ў 1992.

      Паводле Густынскага летапісу, Віцень прыняў для сваёй дзяржавы герб «Пагоня»: «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: Рыцар збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня». На 500 гадоў «Пагоня» стала Гербам Вялікага Княства Літоўскага і толькі пасьля захопу нашай краіны Расеяй ў 1875 была заменена двухгаловай птушкай. У 1917 Максім Багдановіч напісаў верш «Пагоня», які стаў песьняй і адным з кандыдатаў на Дзяржаўны Гімн.

      Праз 200 гадоў напрыканцы 1991, калі была абвешчана Незалежная Рэспубліка Беларусь, «Пагоня» вяртаецца на сваё месца. Але ў 1995 забараняецца і той, хто яе асьмельваецца насіць, падвяргаецца суду і зьдзекам. Але, як напісаў паэт:

      «Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,

      Срэбнай збруяй далёка грымяць…

      Старадаўняй Літоўскай Пагоні

      Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць».

      «Пагоня». Максім Багдановіч (1891—1917). Картмаксімум з маркай Герб Рэспублікі Беларусь Пагоня, выдадзенай поштай Беларусі ў 1993

      У 1307 Палачане зьвярнуліся да Вялікага князя Літоўскага Віценя за дапамогай у барацьбе з немцамі, якія пачалі сяліцца на Полацкай зямлі і ў самім Полацку. Палачане і ліцьвіны прагналі немцаў з Полацку і яго навакольля. З таго часу Полацк канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ і стаў яго буйнейшым горадам.

      Вяртаючыся з паходу, Віцень загінуў ад удару маланкі.

      Гедымін. Вялікае Княства Літоўскае і Рускае

      На зьмену Віценю стаў яго сын Гедымін (~1275 – 1341) – Вялікі Князь Літоўскі (~1316—1341).

      Таленавіты палкаводзец, разважлівы палітык, выдатны дыплямат, ён зрабіў дзяржаву нашых продкаў моцнай, больш чым у два разы павялічыў яе тэрыторыю, якая стала называцца Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. «Літоўскае», бо ў склад Княства ўваходзілі Літва: Аўкштайція, Жамойць і гарады Панямоньня (ад Гародні да Навагарадка). «Рускае», бо Княству належалі землі, што прынялі літоўскіх князёў па дагавору ці ўвайшлі ў васальную залежнасьць ад Літвы (Полацкае, Менскае, Віцебскае, Сьвіслацкае, Пінскае, магчыма, Кіеўскае княствы), так і астатнія тэрыторыі былой Кіеўскай Русі, якія Гедымін спадзяваўся падпарадкаваць у далейшым.

      Вялікі Князь Гедымін заваёўвае рускую крэпасьць. Марка пошты Летувы. Другі авіяпаштовы нумар «Lietuvos Vaikos», 1932

      У Гедыміна было сем сыноў і ён заснаваў дынастыю, прадстаўнікі якой былі ўладарамі Польшчы, Чэхіі