(з 1211 па 1285) і розных архітэктараў, сабор у Рэймсе захаваў адзінства задумы: разнастайнасьць талентаў якія будавалі сабор дойлідаў зьлілася ў сапраўдную каменную сымфонію.
Рэймскі сабор. Картмаксімум пошты Францыі, выдадзены ў 1938
Перад уваходным у сабор, адкрываецца велічнае відовішча. У глыбіню храма сыходзяць урачыстыя калянады, высока над галавой стульваюцца сьпічастыя скляпеньні, праз шматлікія вокны ў сабор льюцца сонечныя прамяні. Велізарная прастора храму свабодна імкнецца ў глыбіню. Грандыёзныя маштабы інтэр'еру запатрабавалі ад дойлідаў немалога тэхнічнага мастацтва, каб утрымаць у раўнавазе ўсю канструкцыю будынка. Але ўся гэтая будаўнічая «кухня» умела ўтоена ад наведвальніка, якому кідаецца ў вочы толькі нязмушаная лёгкасьць усіх архітэктурных дэталяў сабору.
Ягайла
«…ён дасягнуў трох вялікіх дароў, якія яшчэ ні адзін з сьмяротных не меў разам: хрышчэньне, шлюб і каралеўскае памазаньне». Старажытны Кракаўскі летапіс
У 1374 каралём Польшчы стала дзесяцігадовая дзяўчынка Ядвіга – дачка Вэнгерскага і Польскага караля Людовіка I Анжуйскага і Лізаветы Басьнійскай. Ядвіга афіцыйна тытулявалася КАРАЛЁМ Польшчы, бо законы краіны забаранялі кіраваць краінай каралеве.
Пад уплывам унутраных і зьнешніх (сталай пагрозы з боку Тэўтонскага Ордэну і Маскоўскага княства) Кракаўскі двор і Ягайла палічылі найлепшым выхадам заключыць Літоўска-Польскі саюз.
Кароль Польшчы Ядвіга (1906). Мэнціна Кжэш (1860—1934). Музэй Варшаўскай Архіэпіскапіі. Паштовая картка, выдадзеная поштай Польшчы ў 2004
Найбольшае супадзеньне агульных інтарэсаў Літвы і Польшчы прывяло да падпісаньня Крэўскага дагавору (1385). Гэтым Дагаворам Ягайла, сярод іншых абавязацельстваў, абяцаў прыняць каталіцтва і ахрысьціць Літву.
Крэўская Ўнія азначала ўзаемавыгадны хаўрус дзьвюх самастойных дзяржаваў. Ён значна павялічваў іх вайсковую магутнасьць (найперш у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам), спрыяў пашырэньню эканамічных і культурных сувязяў паміж нашым гаспадарствам і Польшчай, а таксама іншымі эўрапейскімі краінамі.
Ягайла прыбыў у Кракаў, дзе 15 лютага 1386 года прыняў хрышчэньне і прыняў імя Уладзіслаў, а 18 лютага заключыў у Вавэльскім саборы шлюб з Ядвігай і быў каранаваны Каралём Польшчы. Ядвізе на момант вясельля было трынаццаць гадоў, а Ягайлу каля 30.
Паданьне гаворыць, што Ядвіга, закаханая ў другога, не згаджалася на прымусовы шлюб з Ягайлам. Нясчасная Ядвіга звярнулася ў малітве па параду да Хрыста і нібыта пачула голас: «Ратуй Літву!». Каралева прымірылася са сваім лёсам дзеля звароту Літвы на хрысьціянскую веру.
Ядвіга (1374—99), Сьвятая, Кароль Польскі (1384—86). Уладзіслаў ІІ Ягайла (1351—1434) Вялікі Князь Літоўскі (1377—92), Кароль Польскі (1386—1434). Шэраг каралёй і князёў польскіх (1890—92). Ян Матэйка (1838—93). Маркі пошты Польшчы, выдадзеныя ў 1996
Хрысьціянізацыя Літвы адбылася ў 1387 па ініцыятыве Караля Польскага і Вялікага Князя Літоўскага