ўзаема-дзеянне стралковых і танкавых войск, артылерыі і авіяцыі пры прарыве абароны і развіцці поспеху наступления; кепская арганізацыя разведкі, таму многія аб’екты праціўніка не былі выкрыты; шаблоннае прымяненне спосабаў атакі і маруднасць, няўменне весці хуткія манеўраныя дзеянні на полі бою» [5, с. 128]. Адзначаючы, што «несумненна дзеянні Заходняга фронту нельга прызнаць паспяховымі» [5, с. 127], гісторык падкрэслівае, што, тым не менш, «наступальныя дзеянні трымалі ў напружанні гітлераўскае камандаванне, стрымлівалі буйныя сілы ворага, не дазвалялі яму перакідваць адсюль дывізіі на паўднёва-заходні напрамак» [5, с. 127].
3 пазіцый новых канцэптуальных падыходаў дзеянні савецкіх войскаў па вызваленні Беларусі ад захопнікаў разглядаюцца ў працах У. I. Лемяшонка. Разнастайныя аспекты гэтай тэмы, распрацаваныя У. I. Лемяшонкам ў асобных артыкулах, знайшлі канцэнтраванае ўвасабленне ў кнізе «Вызваленне без грыфа «Сакрэтна», выдадзенай у 1996 г. Прызнаючы поспехі Чырвонай Арміі пры вызваленні ўсходніх раёнаў Беларусі восенню і зімой 1943–1944 гг., аўтар не пакідае па-за ўвагай і пралікі, якія не дазволілі ў поўным аб’ёме выканаць пастаўленыя заданы. У якасці асноўных прычын невыканання пастаўленых задач беларускі гісторык выдзяляе «…нездавальняючае кіраўніцтва з боку камандавання франтоў, грубыя парушэнні некаторымі камандзірамі і штабамі правілаў арганізацыі забеспячэння і вядзення наступу. Не заўсёды ўдала ствараліся групоўкі войскаў… Былі недахопы ў выкарыстанні танкаў і ў арганізацыі разведкі. У выніку савецкія войскі неслі цяжкія страты і павольна прасоўваліся наперад» [6, с. 41].
Высновы беларускіх даследчыкаў аб тым, што прычынамі няўдач наступальных аперацый Заходняга фронту ў Беларусі восенню 1943 – зімой 1944 гг. былі не толькі аб’ектыўныя абставіны (недастатковая колькасць тэхнікі, узбраення, боепрыпасаў, асабовага складу, неспрыяльныя кліматычныя умовы, магутныя абарончыя збудаванні праціўніка), але і суб’ектыўныя факты, супадаюць з ацэнкамі іх расійскіх калег. Так, У. I. Фясенка ў сваёй кандыдацкай дысертацыі да суб’ектыўных прычын адносіць няўзгодненасць дзеянняў прадстаўнікоў Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і штабоў франтоў і армій, недастатковую прапрацаванасць планаў аперацый [7].
I айчынныя, і расійскія гісторыкі салідарны таксама ў тым, што дадзеныя аперацыі не былі поўнасцю правальнымі. Вынікам іх правядзення сталі значныя страты германскіх войск, а таксама немагчымасць для нямецкага камандавання перакінуць дадатковыя сілы на другія ўчасткі ўсходняга фронту, на якіх вырашаліся больш важныя стратэгічныя заданы. Акрамя У. I. Фясенкі, аналагічную думку на старонках часопіса «Военная мысль» выказаў удзельнік баёў па вызваленні Беларусі М. А. Гарэеў [8].
Не абмінулі ўвагай даследчыкі і балючую праблему – якой цаной была заваявана перамога. «3 23 чэрвеня і да канца ліпеня, – адзначае I. В. Цімаховіч, – калі вяліся баявыя дзеянні па вызваленні тэрыторыі Беларусі, страты чаты-pox франтоў склалі 440 879